Владимир Бутромеев – Новыя прыгоды Несцеркі (страница 5)
Бургамістр. Добры вечар, пані Малання. Як жывяце?
Малання. Вядома ж — жыццё ўдавы невясёлае. Сядайце, калі ласка, гарбаты пап’яце?
Бургамістр. Гарбаты, ды з цукрам, а самі пані Малання саладзей за той цукар.
Малання. Вы ўсё жартуеце, а як Брындзюкоўна прыйдзе — зноў пад стол.
Бургамістр. Пані Малання прыдумае — пад стол. Паперка патрэбная звалілася — вось і прыйшлося падняць.
Малання. То вы ўсе свае паперы пад сталом пішаце?
Бургамістр. Улада, пані Малання, ведае, дзе што пісаць. Ва ўлады ўсюды клопат. Вось і да вас сягоння не так сабе.
Малання. Які ж у вас да мяне клопат?
Што гэта ў вас?
Бургамістр. Ды так, паперка адна.
Малання. Пакажыце.
Бургамістр. І з пячаткаю, і ўсё як трэба.
Малання. Дайце, дайце паглядзець.
Бургамістр.
Малання.
Бургамістр.
Малання.
Бургамістр. Каго гэта нясе?
Малання. Мо зноў Брындзюкоўна?
Бургамістр. Э-э, куды ж гэта мне?
Малання. Бач ты, прывык. Лезь сюды, потым у сенцы выкіну.
Добры вечар, пан Пшэбыеўскі!
Пшэбыеўскі. Вітанне пані Маланні. Пані выглядае, што тая кветка, з ёю і дзень, і вечар добры.
Малання. Праходзьце, праходзьце. Я гэтак чакала, сядайце.
Частуйцеся, калі ласка.
Пшэбыеўскі. Дзенькуем
Малання. Ах, як вы ўсё гаворыце, якія ў пана манеры.
Несцерка
Пшэбыеўскі
Малання
Несцерка. Што лаешся, маладзіца, — хіба забылася, як у бургамістра паперу пісалі?
Малання. А, работнічак? Што трэба?
Несцерка. Вядома, што. Наняўся — прадаўся. З рукамі, нагамі — але і з вантробамі. А яны — вантробы — павячэраць патрабуюць. Ды і пераначаваць бы не шкодзіла.
Малання. Бач ты — павячэраць. Але раз ужо наняўся, занясі гэты мех да бургамістра — скажаш, плата за падаткі. Ды на вось посцілку — пераспіш на сене. А як заўтра дровы ўсе паколеш, то будзе і вячэра і сняданак.
Несцерка. Вось і паеў, спрытная кабетка! Але ж і цяжка, чым гэта яна такім у казну падаткі плаціць?