Владимир Бутромеев – Новыя прыгоды Несцеркі (страница 7)
Салдат. Гэй, Іван, паспяшай, апошняя рота на маршы!
Іван. Ну, альбо вярнуся — чарцей выведу, альбо зусім не вярнуся — знайду сабе месца: з табою жыць, што з тым чортам. Бывай і ты, добры чалавек.
Малання. Бач, работнічак! Я табе пакажу, як соваць нос у чужую задніцу!
Несцерка. Ціха, ціха, мілая.
Малання. Не тое што праз заслонку — свету божага не ўбачыш.
Несцерка. Ты што нарабіла?
Малання. О Божа! Прынеслі цябе чэрці на маю галаву.
Несцерка. Ты б лепш дзякуй сказала, а яна — з качаргою.
Малання. За што табе, іраду, дзякуй?
Несцерка. А ты падумай сваёй бабскай галавою — не было б мяне, дык застаў бы вас Іван уціхую? А расказаў бы я яму пра твае хітрыкі — пра скасаванне шлюбу, думаеш, ён бы ў бочку з свайго ружжа стрэліў ці ў цябе — га?
Малання
Несцерка. Баба — волас доўгі, розум кароткі. Івану што там, на вайне, загінуць, што тут — адна рэдзька. Вось і думай.
Малання. А ты спрытнюга. Бач, як усё перавярнуў. Мне б гэткага памочніка. Яно і сапраўды — баба ёсць баба.
Несцерка. А што за дапамога табе патрэбна?
Малання. Не простая. З розумам трэба.
Несцерка. Гэткага дабра ў мяне хапае.
Малання. Наперад не выхваляйся. Не ведаю, казаць табе або не.
Несцерка. А навошта табе гэта?
Малання. Даход маю з яго.
Несцерка. Калі пачала — кажы да канца. Паперу аб скасаванні шлюбу навошта брала?
Малання. Добра. Абяцаў мяне Пшэбыеўскі ў Варшаву завезці. Сам падумай, што мне тут. Вернецца Іван — кіне мяне. Мы ж з ім нават у касцёле не вянчаліся, толькі ва ўправе і запісаны. Лепш я сама пра сябе патурбуюся. А Пшэбыеўскага, калі ў рукі ўзяць, то і грошы будуць.
Несцерка. Бачу, ты свайго не мінеш.
Малання. А ажэніцца — памінай як звалі.
Несцерка. Памог бы я табе — мне гэта што вус пакруціць. Але за проста так і сабака не пачэшацца, а мужык задарам і да чорта не пашле.
Малання. Не турбуйся — разлічымся.
Несцерка. Гэта чым жа?
Малання. Пры бабе заўсёды ёсць чым заплаціць.
Несцерка. Бач ты! Яно, канешне, баба ты гладкая. Але ў мяне з гэткае манеты рэшты няма. Мне чырвонцамі трэба.
Малання. Будуць і чырвонцы, але з мяне наперад не выкруціш. Вучаная. Колькі хочаш?
Несцерка. Тысячу.
Малання. Ты што! Тысячу!
Несцерка. А за кукіш — не купіш. Калі я зраблю ўсё як след — у цябе гэтых тысяч будзе што гразі пад свіннёю. Пішы распіску.
Малання. Добра, прайдзісвет. Але наперад — ні грошыка.
Несцерка. Не турбуйся. Толькі зачэпка патрэбна. Парай пану мяне ў лакеі ўзяць. Скажы, маўляў, каб не я — вам бы абаім — крышка. А там справа пойдзе.
Малання.
Несцерка.
Малання.
Несцерка.
Малання.