Владимир Бутромеев – Новыя прыгоды Несцеркі (страница 8)
Несцерка.
Карціна пятая
Брындзюкоўна. Праходзьце, праходзьце, змучылася чакаючы.
Бургамістр
Брындзюкоўна
Бургамістр. Вось і затрымаўся — клопат. На ўсё час патрэбен.
Брындзюкоўна. Вашымі клопатамі горад жыве — сябе не шкадуеце. Адпачніце, павячэрайце.
Бургамістр. Яно і вядома — улада. Сказана ў пісанні: ярмо ўлады.
Брындзюкоўна. Павячэрайце, адпачніце. Стамілася, чакаючы — усё хочаш як лепш, усё як дагадзіць.
Бургамістр. Што гэта сёння, як на свята?
Брындзюкоўна. А для законнае жонкі муж цераз парог — і ў хаце свята. Пасля працы — і паесці і адпачыць.
Бургамістр. Яно, канешне, так…
Брындзюкоўна. Пакаштуйце віна — сама купляла.
Бургамістр. У Яцака?
Брындзюкоўна. Адкуль у яго добрае віно? Упраўляючы пана Пшэбыеўскага ўступіў, а яшчэ — ах, забылася, зусім забылася.
Бургамістр. Пшэбыеўскага? Дык няўжо?
Брындзюкоўна. «Пашлет» — з самой Францыі. I віно адтуль. Піце, піце — усё як у людзей, яно ж вядома — бургамістр, не па-мужыцку ж…
Бургамістр
Брындзюкоўна. Хто ж паклапоціцца, як не законная жонка. Селядца вазьміце, «пашлет» паспрабуйце.
Бургамістр. Што гэта вы… турбуецеся… як на свята…
Брындзюкоўна. Хто ж патурбуецца, як не законная… наліце яшчэ.
Бургамістр
Брындзюкоўна. Хто ж пачастуе, як не жонка законная. Ноч не спіш, думаеш, як дагадзіць.
Бургамістр. Дзякуй, дзякуй… Толькі што гэта вы…
Брындзюкоўна. Наліце, наліце хранцузскага. Калі ж і адпачыць, як ні пасля працы, дзе ж як не дома — а жонка, законная, усё падрыхтуе.
Бургамістр. Няўжо праўда? Падрыхтуе? З Пшэбыеўскім.
Моцнае віно…
Брындзюкоўна. Заморскае, адпачніце, дзе ж адпачнуць…
Езус Марыя, Езус Хрыстус, — дапамажы.
Бургамістр. А, душагубцы! Я табе пакажу, як людзей рэзаць! Законнага мужа! Я вас выведу на чыстую ваду. Змова! На ўладу руку паднялі — га?!
Брындзюкоўна. А-а, Езус Марыя, дапамажы!
Бургамістр. Я табе дапамагу — і да Пшэбыеўскага дабяруся! Ён на мяне даўно зубы вострыць — бач, дарогу яму перайшоў. Я вам пакажу! Мужа рэзаць!
Брындзюкоўна. А-а-а-а, я не рэзала, гэта ўсё ён навучыў!
Бургамістр. I да яго дабяруся! Не пагляджу, што Пшэбыеўскі! Усе на катаргу пойдзеце! Бургамістр проста так не дасца!
Брындзюкоўна
Бургамістр. Смерці мае захацела?
Брындзюкоўна. Не смерці я хацела, а кахання… А-а-а…
Бургамістр. Якога кахання?
Брындзюкоўна. Такога, як тады, калі пажаніліся, каб не бегаў па патаскухах… А-а-а…
Бургамістр. Ты што вярзеш?
Брындзюкоўна. А-а-а…
Бургамістр. Які валацуга?
Брындзюкоўна. У ратушы ў тваёй, калі застала цябе з гэтай макрахвосткаю — а-а-а! — прападзі ўсё пропадам, у манастыр пайду ад такога жыцця — а-а-а…
Бургамістр. Стой! Стой!
Успомніў. Успомніў, дзе я яго бачыў! Гэта ж ён у мяне ля рэчкі штаны ўкраў! I Яцаку прадаў — а я яго чуць у астрог не пасадзіў! Гэта ж Несцерка! Гэта ж яму стары Пшэбыеўскі коней прайграў! Ага! Дык вось як яно?! Ну пачакай! Я цябе дастану! Толькі трэба ўзяцца з розумам! Я табе выпішу пашпарт! Паглядзім, хто каго!
Карціна шостая
Лакей. То хай пані пачакае, пан зараз прыйдзе.
Кацярына. Дзядзечка Несцер!
Несцерка. Вось табе і на — мне пан загадаў сетку сплесці ды птушку злавіць — а яна сама ў клетку прыляцела.
Кацярына. Што вы тут робіце?