18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 96)

18
      I ўсю ноч банкетавалі Папы, бароны... Ўсе пілі I сп’яна Гуса пракліналі, Аж покі звоны загулі. I дзень настаў... Ідуць маліцца Ксяндзы за Гуса. 3-за гары Выходзіць сонца, аж гарыць. I сонца хоча падзівіцца, Што будуць з праведным тварыць?!       Зазванілі ва ўсе звоны. I павялі Гуса На Галгофу у кайданах... I не пахіснуўся Перад агнём. На агні стаў I моліцца богу. «О госпадзі міласэрны! Што зрабіў я злога Гэтым людзям, тваім людзям? За што мяне судзяць? За што мяне распінаюць? О людзі вы, людзі! Маліцеся! Вы — нявінны! І з вамі так будзе! Маліцеся! Прыйшлі зверы злыя У авечых шкурах, Кіпці распусцілі... Ні горы, ні муры Не схаваюць. Разальецца Чырвонае мора Крыві. Крыві з дзяцей вашых... О гора! О гора! Унь яны! Ў адзежах ясных Іх лютыя вочы... Ужо ў крыві...                       «Палі! Палі! Крыві! Крыві хочуць! Крыві вашае!..» I дымам Праведнага ўкрыла. «Маліцеся! маліцеся! Госпадзі, памілуй, Даруй ты ім — не ведаюць!..» Ды не чутна стала! Вакол агню, як сабакі, Ўкруг манахі сталі. Баяліся, каб не вылез Гадзюкаю з жару Ды не павіс на кароне Або на ціары.       Пагас агонь, дзьмухнуў вецер І попел развеяў. I бачылі на ціары Чырвонага змея Людзі простыя. Манахі Te deum[95] спявалі. Разышліся па хаўтурах I хаўтуравалі I дзень і ноч, аж папухлі. Малою сям’ёю Прыйшлі чэхі, зямлі ўзялі З таго кастра, з ёю Пайшлі ў Прагу. Гэтак Гуса Ксяндзы асудзілі, Запалілі... Ды божага Слова не спалілі, Не згадалі, што вылеціць