18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 95)

18
I шляхам войска, як гадзюкі. I герцагіні з немчурою. Хто з сакаламі на руках, Хто пешкі, верхам на аслах,— Бы на аблаву ўсе гурмою, Як гады, ў вырай, аж кішаць!       О чэху! Дзе твая душа?? Глядзі, што сілы паваліла, Як сарацына ваяваць Або вялікага Атылу[92]!       У Празе глуха гаманяць I цэсара, і Вячаслава,[93] I той сабор тысячаглавы Уголас лаюць і пускаць На сход не хочуць яны Гуса... «Жыў бог! Жыва душа мая! Браты, я смерці не баюся! Я давяду ўсім тым вужам! I ненасытнае іх вырву джала!..» I чэхі Гуса праважалі, Як дзеці бацьку.       Зазванілі у Канстанцы Рана ва ўсе звоны. Тлум сабраўся кардыналаў Гладкіх і чырвоных, Як бугаёў на выпасе, I натоўп прэлатаў, I тры папы, і баронства, I князёў багата. Сабраліся, як Іуды На суд непраўдзівы Супроць Хрыста. Сваркі, гоман — То раве, то вые, Нібы нейкі дзікі табар Ці кагал у школе... I — ўсім разам як зарвала!..       Як кедр сярод поля Ліванскага,— у кайданах Стаў Гус перад імі. I акінуў нечасцівых Орлімі вачымі. Затрасліся, пабялелі, Моўчкі азіралі Мучальніка. «Што ж вы мяне — На дыспут пазвалі? Ці каб глядзець на кайданы?» «Маўчы, чэх бязверы...» — Гадзюкаю зашыпелі, Зараўлі, як зверы. «Ты ерэтык! Ты ерэтык! Ты сееш расколы! I нязгоды развіваеш, Свяцейшае волі Не прымаеш!.. Адно слова! — Ты богам пракляты! Ты ерэтык! Ты ерэтык!..» — Раўлі ўсе прэлаты. «Ты усобнік!.. Адно слова — Ты ўсімі пракляты!..» Паглядзеў Гус на прэлатаў,       Дый пайшоў з палаца.       «Пабаролі! Пабаролі!..»       Нібы звар’яцелі.       «Аўтадафэ! Аўтадафэ!..»[94]       Гуртам заравелі.