18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 94)

18
За булу ўдвойчы — рэж хоць брата, Апроч пап і чарняца, I ў рай ідзі! Канец канцам! I злодзея ж зладзей акрадзе, Ды яшчэ ў цэркві. Гады! Гады! Ці напіліся вы, ці не Людской крыві?.. I хіба мне, Вялікі госпадзі, малому, Судзіці дзеянні твае Волі святой? Кары свае Ты без віны не шлеш нікому.       Малюся, госпадзі, памілуй, Выбаў ты нас, святая сіла! Парань язык мой за хулы Ды ранай выбаў з боляў злых. Не дай жа здзеквацца лукавым I над тваёю вечнай славай, Й над намі, простымі людзьмі!..»       I плакаў Гус у тым маленні, I цяжка плакаў... Люд маўчаў I моўчкі думаў у здзіўленні: Супроць каго руку падняў?        «Глядзіце, людзі! Вось дзе була, Што я чытаў!» — і паказаў Народу. Боязнь агарнула: Іван Гус булу разарваў!! I з віфліемскае капліцы Аж да сусветнае сталіцы Пагудка шумная пайшла. Манахі ў страху... Нібы кара, Канклаў пагудка затрасла,— I пахілілася ціара! Зашыпела, як гадзюка, Погань з Ватыкана. Шапочацца Авіньёна[88] З рымскімі папамі; Шапочуцца антыпапы, Аж сцены трасуцца Ад шопату. Кардыналы, Як гадзюкі, ўюцца Ля ціары. Ды ціхачом, Як каты, дзяруцца За мышанё... Ды як зноў жа? Аднае той скуры Гэтка сіла!.. А мясішча!!! Аж дрогнулі муры, Як успомнілі, што ў Празе Гегекнулі гусі[89] Ды з арламі ляцяць біцца... Канклаў схамянуўся, Сабраў раду. Ухвалілі: Усім разам стаці Супроць Гуса і ў Канстанцы Вараннё склікаці I сцерагчы, колькі сілы, I згары і здолу, Каб не села тая птаха На славянскім полі.       I вараннё поле ўкрыла — Папы павалілі       Да Канстанцы, шляхі, стэпы       Саранчой забілі Бароны, герцагі і д’юкі[90], Псары, герольды[91], шынкары, I трубадуры (кабзары),