18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 91)

18
С.-Пецярбург

***

Не завідуй багатаму: Багаты не знае Ні прыязні, ні любові — Бо ён іх наймае. Не завідуй магутнаму, Бо той прымушае. Не завідуй і слаўнаму: Слаўны добра знае, Што не яго людзі любяць — Любяць тую славу, Што ён цяжкімі слязамі Выліў на забаву. Маладыя ж як сыдуцца — Дык люба ды ціха, Як у раю. А паглядзіш — Варушыцца ліха.       Не завідуй жа нікому, А зірні наўкола; Няма раю на ўсёй зямлі, Як і ў небе гола. 1845 Міргарад

ЕРЭТЫК

Шафарыку[80]

      Падпалілі ў суседа Новую хаціну Злыя людзі, нагрэліся, Пайшлі на спачынак, Ды забылі шэры попел Па ветры развеяць. Ляжыць попел на ростані, А ў попеле тлее Іскра агню вялікага.       Тлее, не згасае,       Жджэ падпалу, як той помснік,       Часу дажыдае,       Злога часу. Тлела іскра,       Тлела, ўсё чакала       На ростані, на шырокай       Ды ўжо гаснуць стала.       Вось так нямчура запаліла Вялікі дом наш. I сям’ю, Сям’ю славянаў падзяліла I ціха, ціхенька ўпусціла Нязгоды лютую змяю.       Паліліся крыві рэкі, Пажар загасілі. А нямчуры пажарышча Й сірат падзялілі. Вырасталі ды ў кайданах Славянскія дзеці I забыліся ў няволі, Што яны на свеце! А на даўнім пажарышчы Іскра брацтва тлела — Датлявала і чакала Цвёрдых рук ды смелых. I прыждала... Стала бачыць У тым тле глыбока Агонь добры смелым сэрцам, Смелым орлім вокам! I засвяціў любамудры, Светач праўды, волі...