18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 90)

18
Яму, маладому, Што прывезлі яго з Дону На возе дадому? Прасіў бога, каб дзяўчыну... Хоць сяло пабачыць, Ды не ўпрасіў... Пахавалі, Ніхто й не заплача!       Паставілі грамадою Крыж над сіратою Й разышліся... Як былінка, Як ліст над вадою, Свет пакінуў казачэнька, Ўсё забраў з сабою. А дзе ж мая расшытая Шоўкамі хусціна? А дзе ж мая вясёлая, Любая дзяўчына?! Унь на новым крыжы хустку Вецер развявае, А дзяўчына у манашках Касу расплятае. 1844 С.-Пецярбург

***

      Чаго мне так цяжка, чаго мне так нудна, Чаго сэрца плача, рыдае, крычыць, Як дзіця галоднае? Чаго ж табе трудна? Чаго ты жадаеш? Што ў цябе баліць? Ці піці, ці есці, ці спатанькі хочаш? Засні, маё сэрца, засні ты навек! Разбітае сэрца... Няхай чыніць здзек Звар’яцелы люд... Закрый, сэрца, вочы... 1844 С.П.Б.

ГОГАЛЮ

      За думаю дума роем вылятае: Адна цісне сэрца, тая раздзірае, А трэцяя ціха, ціхусенька плача У саменькім сэрцы — можа, й бог не бачыць.       Каму ж яе пакажу я I хто тую мову Прывітае, угадае Вялікае слова? Усе глухі. У кайданы Закованы ў сцюжу!.. Ты смяешся, а я плачу, Вялікі мой дружа. А што ўродзіць з таго плачу? Дурнап’ян пракляты... Не заравуць на Ўкраіне Вольныя гарматы. Не зарэжа бацька сына, Роднае дзяціны, За чэсць, славу, за братэрства, За волю Ўкраіны. Не зарэжа: выкахае Дый прадасць з кахання Маскалю ўраздроб. То, бачыш, Ўдовіна даянне Цару-бацьку, і айчыне, I нямчуры плата. Няхай, браце! А мы будзем Смяяцца ды плакаць. 1844