Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 89)
1844
С.-Пецярбург
***
У нядзелю не гуляла:
Ды на шоўкі зарабляла,
Ды хусціну вышывала,
Вышываючы, спявала:
«Хусціначка мярэжаная,
Вышываная!
Выгаптую, падарую,
А ён мяне пацалуе...
Хусціна мая
Маляваная!
Задзівяцца ўранку людзі,
Што ў сіроткі хустка будзе
Мярэжаная,
Маляваная!
А я касу расплятаю,
З сваім мілым пахаджаю...
Долечка мая,
Матанька мая!»
Вось так яна вышывала,
У акенца паглядала:
Ці не згледзіць крутарогіх?
Ці не йдзе чумак з дарогі?
Ідзе чумак з-за Ліману
З чужым дабром, бесталанны,
Чужых валоў паганяе,
Паганяючы, спявае:
«Доля мая, доля!
Што ты не такая,
Як доля чужая?
Ці я п’ю, гуляю?
Ці сілы не маю?
Ці да цябе дарожанькі
У стэпу не знаю?
Ці да цябе сваіх дароў
Я не пасылаю?
Ёсць у мяне дары —
Вочы мае кары.
Маладую маю сілу
Багачы купілі.
Мо без мяне і дзяўчыну
З другім заручылі...
Навучы ж ты мяне, доля,
Гуляць навучы!
Дый заплакаў бедачына,
Стэпам ідучы,
Ой, застагнаў сівы пугач
Ў стэпу на магіле;
А ў дарозе чумачэнькаў
Журба атуліла.
«Дазволь ты, наш атамане,
Каля сяла стаці,
Панясём мы таварыша
Ў сяло прычашчаці».
Спавядалі, прычашчалі,
Знахароў пыталі —
Не паможа!.. З незлячымым
Паехалі далей.
Ці то праца загубіла
Маладую сілу?
Ці ў разлуцы нуда-гора
Яго з ног зваліла?
Ці наслалі людзі ліха