18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 88)

18
Бацькоў сваіх, што іх змалку Дзэкаць не наўчылі Па-нямецку — а цяпер тут Кісні во ў чарніле! П’яўкі, п’яўкі! Можа, бацька Астатню карову Прадаў жыдам, пакуль выўчыў Маскоўскае мовы. Украіна! Украіна! Вось жа твае дзеткі. Твае злітыя чарнілам Маладыя кветкі. Маскоўскаю балбатнёю Ў нямецкіх цяпліцах Заглушаны!.. Плач, Украйна, Бяздзетна ўдавіца!       Пайсці, хіба, паглядзеці Да цара ў палацы, Што там робіцца? Прыходжу — Дворня (стаў ўзірацца) Стаіць радам, сапе, храпе, Насы панадзьмула, Як індыкі, і на дзверы Коса паглядала. Адчыніліся во й дзверы — I як бы з бярлогі Мядзведзь вылез. Ледзьве-ледзьве Пераносіць ногі, Ды адуты, пасінеў аж: Пахмелле праклята Яго мучыла. Як крыкне На самых пузатых,— I пузатая ўся хеўра Ў зямлю паляцела! З ілба вылупіў ён банькі — I ўсё задрыжэла, Што было там! Як шалёны, На меншых гукае — Ў зямлю й тыя. Ён да дробных — Тыя прападаюць! Ён да чэлядзі — і чэлядзь, I чэлядзь прапала. Да маскаляў — маскалікі, Толькі застагнала, Пайшлі ў зямлю. А на свеце Ўсё, бы ў нейкім цудзе! Я гляджу, што будзе далей, Што рабіці будзе Мой мядзведзік! Стаіць сабе, Галаву панурыў Небарака. Дзе ж прапала Мядзвежжа натура? Як той коцік — такі смешны!.. Я аж засмяяўся! Аж пачуў ён ды як зыкне,— Я перапужаўся I збудзіўся...                     Вось якое Ў сне пабачыў я там Дзіва дзіваў! Гэта ж толькі Сніцца дурнаватым Ды п’яніцам. Не крыўдуйце, Браткі дарагія, Што не сваё расказаў вам, А то, што сасніў я.