18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 87)

18
I бог не разлуча Нас з табою. Кайданамі Скованы са мною На век-векі. Не лёгка мне Лунаць над Нявою! Можа, Ўкраіны далёкай Ўжо няма — не знаю... Паляцеў бы, паглядзеў бы, Дык бог не пускае. Масква выпаліла, можа, I Дняпро спусціла Ў сіне мора? Раскапала Курганы-магілы — Нашу славу. Божа мілы! Зжалься, божа мілы!»       Дый замоўкла. Пазіраю: Бела хмара крые Неба шэрае, а ў хмары — Бы ў гаі звер вые. То не хмара — бела птушка Хмараю зляцела Над царом тым масянжовым[78], Галасіла, пела: «I мы скованы з табою, Людаед з бярлогі! На судзілішчы на страшным Мы закрыем бога Ад вачэй тваіх пражорных. Ты нас з Украіны Загнаў голых і галодных У снег на чужыну Дый парэзаў, а з скур нашых Сабе баграніцу[79] Пашыў жыламі тугімі I заклаў сталіцу Ў новай рызе. Падзівіся: Цэрквы ды палацы! Весяліся, кат пракляты, З крывавае працы!»       Разляцеліся і зніклі. Сонейка ўставала; А я стаяў, дзіваваўся, Ды аж страшна стала. Бедакі ўжо паўставалі, На працу спяшылі, Маскалі ўжо на распуццях Муштроўку рабілі. Краем вуліц паспяшалі Сонныя дзяўчаты, Ды не з дому, а дадому!.. Пасылала маці На ўсю ночку працаваці, На хлеб зарабляці. А я стаю, пахіліўся, Ў думках разважаю: Як то цяжка хлеб штодзённы Людзі зарабляюць!       Вот і брація сыпнула У сенат пісаці Ды падпісываць, ды з родных, З бацькі, з брата драці. А між імі й зямлячкі тут Сям-там праглядаюць, Па-маскоўску так і рэжуць, Смяюцца ды лаюць