18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 9)

18
Ты з ім размаўляеш. Калі плача, то й я плачу; Калі не — спяваю; Калі згінуў чарнабрывы, То й я прападаю. Тады нясі маю душу Туды, дзе мой мілы, Чырвонаю калінаю Пастаў на магіле. Лягчэй будзе ў чужым полі Сіраце ляжаці: Будзе над ім яго міла Кветкаю стаяці. Зацвіту калінай-кветкай, Каб мілага грудзі Не пякло чужое сонца, Не тапталі людзі. Вечарам я пасумую, Раніцай паплачу; Сонца ўзыдзе — утру слёзы, Ніхто й не пабача.       Вецер буйны, вецер буйны! Ты з морам гаворыш,— Збудзі яго, зайграй ты з ім, Спытай сіне мора!.. С.-Пецярбург 1838

ДУМКА

Цяжка-цяжка жыць на свеце Сіраце без роду: Няма куды прыхіліцца,— Хоць з гары ды ў воду! Утапіўся б маладзенькі У той быстрай рэчцы; Утапіўся б — цяжка жыці, I няма дзе дзецца. Ходзіць доля ў каго полем, Каласкі збірае, А мая дзесь, нягодніца, За морам блукае. Добра таму багатаму: Яго людзі знаюць; А са мною сустрэнуцца — Вокам абмінаюць. Багатага, губатага Дзяўчына шануе; З мяне, сіраты гаротнай, Смяецца, жартуе. «Ці я ж табе не прыгожы, Ці не ў цябе ўдаўся, Ці не люблю цябе шчыра, Ці з цябе смяяўся? Любі ж сабе, маё сэрца, Любі, каго знаеш, Але з мяне ты не смейся, Калі ўспамінаеш. А я пайду на край свету... На чужой старонцы Знайду лепшую ці згіну, Як той ліст на сонцы». Пайшоў казак сумуючы — Нікога не кінуў; Шукаў долі ў чужым полі Ды там і загінуў. Уміраючы, ўглядаўся,