18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 11)

18
Не міне каліну. Ці сіротка, што да свету Ўстае працаваці,— Прыпынецца, паслухае, Як бацька ды маці. Пытаюцца, размаўляюць — Сэрцу люба ў грудзях... I свет божы, як Вялікдзень, I людзі як людзі! Ці дзяўчына, што мілога Штодзень выглядае, Вяне, сохне сіратою, Дзецца дзе, не знае. На шлях пойдзе паўзірацца, Паплакаць у лозах; Зашчабеча салавейка, Сохнуць дробны слёзы. Паслухае, усміхнецца, Пойдзе цемным гаем... Нібы з мілым размаўляла... А ён, знай, спявае То дробна, то роўна, як бога благае. Пакуль выйдзе злодзей на шлях пагуляць З нажом у хляве,— пойдзе рэха гаем, Пойдзе ды замоўкне — нашто шчабятаць? Зацятую душу злодзея не спыніць, Толькі страціць голас, дабру не наўчыць. Няхай жа лютуе, пакуль сам загіне, Пакуль безгалоўе груган пракрычыць.       Засне даліна. На каліне I салавейка дрэмле-спіць. Павее вецер па даліне — Дубровай рэха паляціць; Гуляе рэха — божа мова... Устануць людцы працаваць, Каровы пойдуць па дуброве, Дзяўчаты выйдуць ваду браць, I сонца гляне — рай, дый годзе! Вярба смяецца — свята скрозь! Заплача злодзей, люты злодзей. Было так перш — цяпер жа вось:       Сонца грэе, вецер вее З поля на даліну; Над вадою гне з вярбою Чырвону каліну; Самотнае на каліне Гнёздачка гайдае. А дзе дзеўся салавейка? Не пытай, не знае.       Нядаўна, нядаўна у нас на Ўкраіне Стары Катлярэўскі вось так шчабятаў; Замоўк небарака, сіротамі кінуў I горы і мора, дзе ўперад лятаў; Дзе ватагу прайдзісвета Вадзіў за сабою[3],— Засталося ўсё й сумуе, Як руіны Троі[4]. Ўсё сумуе,— толькі слава Сонцам зазіяла; Не ўмрэ кабзар, бо навекі Яго прывітала. Будзеш, бацька, панаваці, Пакуль жывуць людзі; Пакуль сонца з неба ззяе, Цябе не забудуць!