18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 12)

18
      Прымі ж маё слова, душа кабзарова! Шчырае, ад сэрца,— прымі, прывітай! Не кінь сіратою, як кінуў дубровы, Да мяне спусціся хоць на адно слова Ды мне пра Ўкраіну маю заспявай. Няхай усміхнецца сэрца на чужыне, Хоць раз усміхнецца, гледзячы, як ты Казацкую славу сваім словам дзіўным Перанёс у хату беднай сіраты. Прыляці, арол мой, бо я адзінокі Сірата на свеце, у чужым краю. Гляджу я на мора, на прастор шырокі, Паплыў бы на той бок — чаўна не даюць. Успомню Энея, бацькаўшчыну ўспомню, Успомню, заплачу, як дзіцё, няўтомна; А хвалі на той бок ідуць ды равуць. А можа, я й цёмны, нічога не бачу, Злая доля, можа, на тым баку плача,— Сірату людзі ўсюды асмяюць! Смяяліся хай бы, ды там мора грае, Там месяц, там сонца зіяе ясней, Там з ветрам магіла ў стэпе размаўляе, Там не адзінокі быў бы ўжо я з ёй.       Прымі ж маё слова, душа кабзарова! Шчырае, ад сэрца — прымі, прывітай! Не кінь сіратою, як кінуў дубровы, Да мяне спусціся хоць на адно слова Ды мне пра Ўкраіну маю заспявай! С.-Пецярбург 1838

КАЦЯРЫНА

В. А. Жукоўскаму[5]

на памяць 22 красавіка 1838 года

I

      Кахайцеся, чарнабрыўкі, Ды не з маскалямі, Маскалі — чужыя людзі, Чыняць ліха з вамі. Жартуючы маскаль любіць, Жартуючы кіне, Ў Маскоўшчыну сваю пойдзе, А дзяўчына гіне... Каб сама, то йшчэ б нічога, А то й стара маці, Што на свет зрадзіла божы, Мусіць прападаці. Спяваючы сэрца вяне, Калі за што знае; Людзі сэрца не пабачаць, «Блудніцай» аблаюць. Кахайцеся ж, чарнабрыўкі, Ды не з маскалямі, Маскалі — чужыя людзі, Здзекваюцца вамі.       Бацькі, маці Кацярына Слухаці не стала, Маскаліка палюбіла, Як сэрцайка знала. Палюбіла маладога, Ў садочак хадзіла, Пакуль сябе, сваю долю Там не загубіла. Вячэраці кліча маці, А дачка не чуе; Дзе з маскалікам жартуе,