18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 10)

18
Дзе сонейка ззяе... Цяжка-цяжка уміраці, Цяжка ў чужым краі! Гатчына 1838

ДУМКА

      Нашто чорныя мне бровы, Нашто кары вочы, Нашто леты маладыя, Думачкі дзявочы? Леты мае маладыя Марна прападаюць, Вочы плачуць, чорны бровы Ад ветру ліняюць. Сэрца вяне, нудзіць светам, Як птушка без волі... Нашто ж мне, краса мая ты, Калі няма долі? Цяжка-цяжка сіратою Мне на свеце жыці; Свае людзі — Як чужыя, Не з кім гаварыці; Няма каму распытаці, Чаго плачуць вочы; Няма каму расказаці, Чаго сэрца хоча, Чаго сэрца, як галубка, Дзень і ноч варкуе; Ніхто яго не пытае, Не знае, не чуе. Чужы людзі не спытаюць — Дый нашто пытаці? Няхай плача сіраціна, Няхай леты траціць... Плач жа, сэрца, плачце, вочы, Пакуль не заснулі, Галаслівей, жаласлівей, Каб ветры пачулі. I каб буйныя панеслі За сіняе мора Чарняваму, здрадліваму — На лютае гора! С.-Пецярбург 1839

НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬ КАТЛЯРЭЎСКАМУ[2]

      Сонца грэе, вецер вее З поля на даліну; Над вадою гне з вярбою Чырвону каліну; Самотнае на каліне Гнёздачка гайдае. А дзе ж дзеўся салавейка? Не пытай, не знае. Гора ўспомні ды кінь думаць... Мінула... прапала... Добра ўспомні — сэрца вяне: Чаму ж ды не стала? Вось жа гляну ды успомню: Было, як змяркае, Зашчабеча на каліне,— Ніхто не мінае. Ці багаты, каго доля, Як маці дзяціну, Прыбірае, даглядае,—