Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 8)
Мяне ды з табою? »
Зарагатаў, разагнаўся —
Ды ў дуб галавою!
Ідуць дзяўчаты ў поле жаці
Ды, знай, спяваюць, ідучы:
Як праважала сына маці,
Як бой татарын вёў ўначы.
Ідуць... Пад дубам зеляненькім
Конь змардаваны чуць стаіць,
А каля яго маладзенькі
Казак ды дзеўчына ляжыць.
Цікаўныя (усур’ёз нібыта)
Падкраліся, каб напужаць;
Калі зірнулі, што забіты,—
З перапалоху ну ўцякаць!
Збіраліся таварышкі —
Слёзанькі ўціраюць;
Збіраліся таварышы
Ды ямы капаюць.
Прыйшлі папы з харугвямі,
Зазванілі звоны;
Пахавалі грамадою
Як след, па закону.
Насыпалі край дарогі
Ў жыце дзве магілы.
Няма каму запытацца,
За што іх забілі?
Над казакам пасадзілі
Явар ды яліну,
А ў галовах у дзяўчыны
Чырвону каліну.
Прылятае зязюленька
Да іх кукаваці;
Прылятае салавейка
Штоноч шчабятаці;
I спявае і шчабеча,
Пакуль месяц ўзыдзе,
Пакуль тыя русалачкі
З Дняпра грэцца выйдуць.
С.-Пецярбург
1838
ДУМКА
Вецер буйны, вецер буйны!
Ты з морам гаворыш —
Збудзі яго, зайграй ты з ім,
Спытай сіне мора.
Яно знае, дзе мой мілы,
Бо яго насіла;
Яно скажа, сіне мора,
Дзе яго згубіла.
Калі мілага ўтапіла,—
Разбі сіне мора!
Пайду мілага шукаці,
Ўтаплю сваё гора,
Ўтаплю сваю нядоленьку,
Русалкаю стану,
Пашукаю ў чорных хвалях,
На дно мора кану.
Знайду яго,— прытулюся,
На сэрцы замлею,
Тады, хваля, нясі з мілым
Куды вецер вее!
Калі ж мілы на тым боку,—
Вецер буйны, знаеш,
Дзе ён ходзіць, што ён робіць,—