18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 7)

18
      Схамянуліся няхрысткі, Глядзяць: штось мільгае, Штосьці лезе ўверх па дрэве Да самага краю. Дзяўчыначка гэта тая, Што соннай блудзіла,— Вось такую варажбітка Ёй крыўду ўчыніла! На самы верх на галінцы Стала... У сэрцы квола. Паўзіралася навокал Дый лезе дадолу. Русалачкі вокал дуба Маўчалі, чакалі, Узялі яе, гаротную, Дый заласкаталі. Доўга, доўга паглядалі На яе на ўроду... Трэці пеўні: кукарэку! — Шаляснулі ў воду.       Зашчабятаў жаваронка, Угару летучы; Зязюлька закукавала, На дубе седзячы; Зашчабятаў салавейка — Пайшло рэха гаем; Чырванее за гарою; Араты спявае. Гай чарнее над вадою, Дзе ляхі хадзілі; Засінелі па-над Днепрам Курганы-магілы. Пайшоў шэлест па дуброве, Зашапталі лозы; А дзяўчына спіць пад дубам Пры бітай дарозе — Добра спіць, бо кукавання Не чуе зязюлі I не лічыць, ці жыць доўга... Знаць, добра заснула.       А тым часам з-за дубровы Казак выязджае; Пад ім конік вараненькі Насілу ступае. «Замарыўся, мой таварыш! Сягоння спачынем: Блізка хата, дзе дзяўчына Вароты адчыне. А можа, ўжо адчыніла Не мне, а другому... Хутчэй, косю, хутчэй, косю, Паспяшай дадому!»       Утаміўся вараненькі, Ідзе, спатыкнецца,— Каля сэрца казацкага Як гадзюка ўецца. «Вось і дуб той кучаравы... Яна! Божа мілы! Бач, заснула, выглядаўшы, Мая сізакрыла!» Кінуў каня, да яе ўпаў: «Божа ты мой, божа!» Кліча яе ды цалуе... Не, ужо не паможа! «За што ж яны разлучылі