18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 75)

18
Можа, выкую з яго я Да старога плуга Новы лемеш і нож востры — I ў ярме упруга... Можа, ўзару пералог той, А на пералозе... Я пасею мае слёзы, Ды шчырыя слёзы. Можа, ўзыдуць і вырастуць Нажы на два бокі, Расчвартуюць гніласць сэрца, Боль яго глыбокі. I выцадзяць сукравіцу, I нальюць жывое Казацкае крыві свежай, Чыстае, святое!       Можа... можа... А між тымі, Між нажоў, нанова Рута-мята разаўецца — Забытае слова, Маё слова смутку, суму, Пакорнае богу, Успомніцца — і дзявоча Сэрцайка з трывогай Страпянецца, як рыбанька, I мяне згадае... Словы мае, слёзы мае, Раю ты мой, раю!       Спі, Чыгрыне! Няхай гінуць У ворага дзеці! Спі, гетмане, покі ўстане Праўда тут на свеце! 1844 Масква

САВА

      Спарадзіла маці сына У цяні дубровы; Дала яму вочы-зоры I чорныя бровы. Кітайкаю спавівала, Святых упрашала, Каб святыя ўсе сыночку Шчасце-долю слалі. «Маці божая, пашлі ты Твае благадаці — I ўсяго, чаго матуля Не здолее даці». Да ўсход сонца воду брала, Ў барвінку купала, Да поўначы калыхала, Досвіткам спявала.       «А-а... лю-лі... Пытала зязюлю — Зязюля вяшчала, Праўданьку казала. Буду сто год жыці. Цябе гадаваці, Ў жупане хадзіці, Буду панаваці. Ой вырасцеш, сынку, За паўчварта году, Як ясень высокі, Як княжога роду, Гнуткі і дзябёлы, Шчаслівы, вясёлы