18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 76)

18
I не адзінокі. Найду табе роўню, Хоць за морам сінім, Або крамароўну, Або сотнікоўну — Такі панну, сыну! У чырвоных чаравіках, Ў зялёным жупане, Па святліцы пахаджае, Як пава, як пані, Ды з табою размаўляе;       У хаце, бы ў раю!       А я сяджу на покуці, Толькі паглядаю.       Ой, маё дзіцятка! Ой, сыне мой, сыне! Ці ёсць лепшы на ўсім свеце, На ўсёй Украіне? Няма лепшага й не будзе — Дзівуйцеся, людзі! Няма лепшага!.. А долю... Долю раздабудзем».       Ой, зязюля, зязюленька, Нашто кукавала? Нашто ты ёй доўгіх годаў Сто лет абяцала? Хіба ж ёсць на гэтым свеце Слухмяная доля? Ох, каб была!.. Змагла б маці З нямецкага поля Сваім дзетачкам заклікаць I долю, і волю, Дык жа не... А зло нядолі Сустрэнецца ўсюды — I на шляху і без шляху — Усюды, дзе ёсць людзі.       Цешылася маці сынам, Як кветкаю ў гаю, Цешылася... А тым часам Бацька памірае. Засталася удавою, Хоць і маладою, I не адна... ды ўсё ж цяжка... З горам ды з нудою Пайшла яна да суседзяў Парады прасіці... Прысудзілі суседанькі У наймах служыці. Агалела і змарнела, Кінула гасподу — Пайшла ў наймы... Не мінула Ліхое прыгоды. I дзень і ноч працавала, Падаткі плаціла, За тры копы свайму сыну Жупанок купіла,— Каб і яно, удовіна, Да школы хадзіла.       Ой, талане, талане, Удовіны паганы! Ці ты ў полі, ці ты ў гаю, Абадраны цыгане, З бурлакамі гуляеш? Багатаму сама льецца Вада ў яго хаце, А беднаму ў яры трэба Крыніцу капаці.