18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 77)

18
У багатых растуць дзеці — Вербы пры даліне, А ўдовіна адным-адно, Ды і тое гіне.       Прычакала ўдава долі, Даросласці сына, I пісьменны, і ўрадлівы — Кветачка хлапчына! Як у бога за дзвярыма Ўдава панавала; Зазіраліся дзяўчаты I ручнікі дбалі. Палюбіла багатая — Не пацалавала; Вышывала шоўкам хустку — Не падаравала. Злыдні ж краліся з-за мора Ка ўдовінай хаце. Падкраліся... Сталі хлопцаў Ў кайданы каваці Ды павезлі да прыёму Бітымі шляхамі. Пайшла з маткамі і ўдоўка З дробнымі слязамі.       Дзе ноч начавалі,       Вартавым давалі,       Але ўдаву да абозу       I не дапускалі. Ой прывезлі да прыёму Чупрыны галіці; Усе дробны, недаросткі — То багатых дзеці. Той калека-недарэка, Той не ўмее стаці, Той гарбаты, той багаты, Тых чатыры ў хаце. Усе не ў лад, усіх назад — Ва ўсіх доля маці. А ва ўдовы адзін сын, Дый той якраз пад аршын.       Пакінула ізноў хату, Сынову гасподу, Пайшла ў наймы, за хлеб чорствы Чужым насіць воду, Бо свае і не прымаюць: «Нядошлая стала, Не здужае...» I агрызак Праз акно давалі, Як убогай... Не дай, божа, Такога дажыці! Не дай, божа, ў багатага I піць папрасіці! Па капейцы зарабляла, Копу назбірала, Ды да сына ліст пісала, Палягчэла. Год праходзіць, I другі мінае, I чацвёрты, і дзесяты, А чуткі не мае. Няма чуткі, што тут рабіць? Торбу браць у латах Ды йсці... Ісці сабак дражніць Ад хаты да хаты. Ўзяла торбу, пайшла сялом, На выгане села I ў сяло ўжо назад не йшла —