18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 65)

18
Можа, я грашыла, Можа, бог за то й карае, Што я палюбіла,— Палюбіла стан высокі I карыя вочы, Палюбіла, як умела, Як сэрцайка хоча. Не за бацьку малілася Й за сябе ў няволі — За яго, мая бабуся, За мілага долю. Карай божа! Тваю праўду Я выцерпець мушу. Сказаць страшна: думала ж я Загубіці душу. Каб не ён жа,— можа б... можа, Так і загубіла. Цяжка было! Думала я: «О божа мой мілы! Сірата ён,— без мяне хто Яго прывітае? Хто пра долю, пра нядолю, Як я, распытае? Хто абыме, як яго я? Хто душу пакажа? I хто ўбогаму сіроце Слова ласкі скажа?» — Я так думала, бабуся, Смяялася сэрца: «Без бацькоў я засталася Сіратой на свеце, I адзін ён на ўсім свеце Мяне верна любіць, А пачуе, што не жыва, Сам сябе загубіць,— Так я думала ў малітвах, Ждала ў кожным часе: I няма яго, не будзе! — Адна засталася...»       Дый заплакала. Чарніца Горка, без надзеі Зажурылася.                     «Бабулька! Ты скажы мне: дзе я?» «Ў Лебядзіне, мая птушка! Не ўставай: ты хвора». «Ў Лебядзіне? Ці даўно я?» «Ды не, пазаўчора». «Пазаўчора?.. Пачакайце!.. Пажар над вадою... Жыд, Майданаўка, будынак... Завуць Галайдою...» «Так, Ярэмай Галайдою Сябе называе Той, прывёз што...»                          «Дзе ён? дзе ён? Цяпер жа я знаю!..» «Цераз тыдзень абяцаўся Прыйсці за табою». «Цераз тыдзень! Цераз тыдзень! Сэрцайка загоіць! Бабусенька, мінулася Ліхая часіна! Той Галайда — мой Ярэма!.. Па ўсёй Украіне