18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 63)

18
Буду, сэрца, хадзіць, Буду, сэрца, любіць». «Ой, гоп-гапака! Палюбіла казака, Ды рудога, Ды старога — Ліха доля така! Ідзі ж, доля, за журбою, А ты, стары, за вадою! А я — дык у шынок. Вып’ю чарку і другую, Выпіць трэцюю хачу я, Пятай, шостай закушу я. Пайшла баба у танок, А за ёю галубок,       Выкрутасам,       Выхілясам, Маладзец галубок! Стары руды бабу кліча. Тая ж яму дулю тыча: «Ажаніўся, сатана, Даставай жа мне пшана! Трэба дзетак гадаваць, Трэба дзетак адзяваць, А я буду дабываць; А ты, стары, не грашы, Ды ў запечку калышы, Ды маўчы, не дышы!» «Як была я маладою прыпадобніцаю, Павесіла хвартушыну над аконніцаю; Хто йдзе — не міне, То кіўне, то міргне. А я шоўкам вышываю, У шыбінку выглядаю.       Сыманы,       Іваны, Надзявайце жупаны, Ды мы пойдзем пагуляем, Ды мы сядзем заспяваем!» «Заганяйце квочку ў бочку, А курчат у сетку!.. ................... ...................       I... гу! Загнуў бацька дугу. Цягне маці супоню, А ты ж звяжы, доню!» «Ці йшчэ? Ці годзе?»       «Яшчэ! Хоць брыдкую! Самі ногі носяць». «Ой, сып вядром квас Ды крышы апенькі! Дзед ды баба, Той да ладу,— Абое радзенькі. Ой, сып вядром квас Ды крышы пятрушку! ................... ................... Ой, сып вядром квас Ды накрышы хрэну! ................... ................... Ой, сып воду, воду Ды ідзі шукаці броду!..»