18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 61)

18
Я аддам, я прадам Ды куплю хаціну, Я куплю, я зраблю Крамачку пад тынам; Таргаваць, шынкаваць Чарачкамі буду, Танцаваць ды гуляць З парабчанскім людам! Ох вы, дзеткі мае, Мае галубяткі! Не журыцеся, глядзіце, Як танцуе матка! Сама ў наймы пайду, Ў школу дзетак аддам, А чырвоным чаравічкам Такі дам, такі дам!»       «Добра! добра! Ну, да танцаў, Да танцаў, кабзару!» Сляпы ўрэзаў. Упрысядкі Пайшлі па базару. Зямля гнецца... «Ану, Гонта!» «Ну, браце Максіме! Жарнем дружна, мой галубе, Покуль не загінем!» «Не ўзірайцеся, дзяўчаты, Што я абадраўся; Бо мой бацька рабіў гладка, I я ў яго ўдаўся». «Добра, браце! Яй жа богу!» «Ану, ты, Максіме!» «Пачакай, брат!» «Вось рабі так, як раблю я: Любі дочку хоць якую,— Хоць папову, хоць дзякову, Хоць харошу мужыкову!»       Ўсе танцуюць, а Галайда Не чуе, не бача, Сядзіць сабе ў канцы стала, Цяжка-важка плача, Як дзіцё. Чаго б, здаецца? Ў чырвоным жупане, I золата ёсць, і слава, Ды няма Аксаны! Не з кім долю падзяліці, Не з кім заспяваці! Адзін, адзін сіратою Мусіць прападаці! А таго, таго й не знае, Што яго Аксана Па тым боку за Цікічам Ў пакоях з панамі, З тымі самымі ляхамі, Што закатавалі Яе бацьку. Недалюдкі! А цяпер прапалі За мурамі, ды глядзіце, Як жыды канаюць, Браты вашы! А Аксана Ў акно выглядае На асвечану Лісянку. «Дзе та мой Ярэма?» — Сама думае, не знае, Што ён тут не дрэмле, У Лісянцы. Ды не ў світцы — Ў чырвоным жупане,