18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 59)

18
А то й яна б...»                      «Добра, хлопча! Вось на табе, дружа, Дукат[66] гэты, не згубі, бач!» Узяў залатога. Паўзіраўся: «Шчыра дзякуй!» «Ну, хлопцы, ў дарогу! Ды чуеце? Без гамонкі. Галайда, за мною! Возера ё ў гэтым яру I лес пад гарою, А ў лесе скарб. Як прыедзем, Дык каб вокал сталі, Скажы хлопцам. Можа, ў лёхах Варту пастаўлялі Там паганцы».                      Прыехалі, Сталі кругом лесу, Паглядаюць — анікога... «Цю іх да ста бесаў! Што за грушы урадзілі! Збівайце, хлапчаты! Жыва! жыва! Гэтак! гэтак!» I канфедэраты Пасыпаліся дадолу, Грушы гнілабокі. Пазбівалі, падабралі, Не маргнуўшы вокам: Знайшлі лёхі, скарб забралі, У ляхаў кішэні Ператрэслі дый рушылі Чыніць кару дрэні                           У Лісянку.

БАНКЕТ У ЛІСЯНЦЫ

      Змяркалася. А з Лісянкі Агні засвяцілі: Гэта Гонта з Залязнякам Люлькі закурылі, Страшна, страшна закурылі! I ў пекле не ўмеюць Курыць гэтак. Гнілы Цікіч Крывёй чырванее I шляхоцкай, і жыдоўскай, А над ім палаюць I хаціна, і будынак, Бы доля карае I вяльможных, і убогіх. А сярод базару Залязняк стаіць і Гонта, Крычыць: «Ляхам кары! Кары ляхам, хай каюцца!» I дзеці караюць. Стогнуць, плачуць, адзін просіць, Другі праклінае, Той моліцца, спавядае Грахі перад братам, Ўжо забітым. Не мілуюць, Караюць заўзята. Як смерць тая, не ўважаюць На годы, на ўроду Шляхцяначкі, жыдовачкі. Цячэ кроў у воду. Ні калекі, ні старога, Ні дзіцё малое Не мінулі — не ўпрасілі