18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 58)

18
З дробнымі слязамі. Ўжо мінулі Вараноўку, Вярбоўку, ў Вільшану Прыехалі. «Спытаць хіба, Спытаць пра Аксану? Не спытаю, каб не зналі, За што прападаю...» А тым часам гайдамакі Й Вільшану мінаюць. Пытаецца у хлопчыка: «Ктытара забілі?» «Ды не, дзядзька, казаў бацька, Што яго спалілі Тыя ляхі, што ляжаць там, I Аксану ўкралі. А ктытара на цвінтары Ўчора пахавалі». Не даслухаў... «Нясі, косю!» I паводдзе кінуў. «Чаму ўчора, як не ведаў, Чаму не загінуў! А калі і ўмру сягоння, З дамавіны ўстану Ляхаў мучыць. Сэрца маё! Аксана! Аксана! Дзе ты?»              Змоўкнуў, зажурыўся, Паехаў ступою. Цяжка-цяжка бедачыне Змагацца з тугою. Дагнаў сваіх. Баравіцкім Полем ужо едуць. Са стадолай карчма тлее, А Лейбы ні следу. Усміхнуўся мой Ярэма, Цяжка усміхнуўся: «Вось тут, вось тут пазаўчора Перад жыдам гнуўся, А сягоння!..» Дый жаль стала, Што беды мінулі. Гайдамакі каля яру З шляху павярнулі. Наганяюць парабчонка. Хлопец у зрабнінах Палатняных, у пастолах, На плячах тарбіна. «Гэй, старчэня! Пачакай, брат!» «Я не старац, пане! Я, як бачыш, гайдамака». «Які ж абарванец! Адкуль жа ты ?»                        «З Кірылаўкі[64]». «А Будзішча[65] знаеш? I возера каля Будзішч?» «I возера знаю — Вось яно там, гэтым ярам Да яго даедзеш». «Што, сягоння ляхаў бачыў?» «Прапалі ўсе недзе! А ўчора было багата, Вянкоў не свянцілі: Не далі паганцы-ляхі. Ва то ж іх і білі! Я нажом святым і бацька, А маці нядужа,