Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 54)
Раве, стогне, завывае,
Лозы нагінае;
Гром грукоча... А маланка
Хмару раздзірае.
Ідзе сабе наш Ярэмча,
Нічога не бача;
Адна думка усміхнецца,
Другая заплача.
«Там Аксана, там вясёла
I ў шэрай свіціне;
А тут... а тут... што йшчэ будзе?
Можа, йшчэ загіну!»
А тым часам з-пад байраку
Певень — кукарэку!
«А Чаркасы!.. божа мілы,
Не ўкараці веку!»
ЧЫРВОНЫ БАНКЕТ
Зазванілі ва ўсе звоны
Па ўсёй Украіне;
Закрычалі гайдамакі:
«Гіне шляхта, гіне!
Гіне шляхта! Пагуляем
Ды хмару нагрэем!»
Занялася Сміляншчына[59] —
Хмара чырванее,
А найпершай Медзвядзёўка[60]
Неба награвае.
Гарыць Сміла; Сміляншчына
Крывёй падплывае.
Гарыць Корсунь, гарыць Канеў,
Чыгірын, Чаркасы;
Чорным шляхам запалала,
I кроў палілася
У Валынь аж. Па Палессі
Гонта банкетуе,
А Залязняк ў Сміляншчыне
Дамаску[61] гартуе,
У Чаркасах, дзе й Ярэма
Пробуе свянцоны.
«Вось так, вось так! Добра, дзеці,
Рэжце іх, шалёных!
Добра, хлопцы!» — так на рынку
Залязняк гукае.
Вокал пекла, гайдамакі
Па пекле гуляюць.
А Ярэма — страшна глянуць —
Па тры, па чатыры
Так і ложыць. «Добра, сыне!
Мацяру іх к віру!
Рэж, дарэзвай! Ў раю будзеш
Або есаулам.
Гуляй, сыне! Нуце, дзеці!»
I дзеці шугнулі
Па гарах і па каморах,
У склепе, ў гародзе
Ўсіх уклалі, ўсё забралі.
«Цяпер, хлопцы, годзе!
Утаміліся, спачыньце!»
Вуліцы, базары
Крывёй зліты, ўсланы трупам.
«Мала злыдням кары!
Трэба йшчэ раз перамучыць,
Каб не паўставалі
Нехрышчоныя іх душы!»
На рынак шыбалі