18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 53)

18
Іх жа як не знаюць. Гаманіла Украіна, Доўга гаманіла, Доўга кроў цякла стэпамі, Поле чырваніла. Дзень і ноч гвалт і гарматы, Зямля стогне, гнецца, Сумна, страшна, а успомніш — Сэрца усміхнецца.       Месячык мой ясны! З высокага неба За гару схавайся, бо святла не трэба, Страшна табе будзе, хоць гуляў на Росе, На Альце, на Сене[58], і там разлілося Крыві, не знай за што, шырокае мора. А цяпер што будзе? Схавайся ж за горы: Схавайся, мой дружа, каб не давялося На старасць заплакаць...       Сумна, сумна сярод неба Ззяе белаліцы. Паўздоўж Дняпра ідзе казак, Можа, з вечарніцы. Ідзе смутны, невясёлы, Ледзьве цягне ногі. Мо за тое ўжо не любіць Дзяўчына, што ўбогі? I дзяўчына яго любіць, Хоць лата ля латы. Чарнабрывы, ён не згіне, Будзе і багаты. Чаго ж смутны, невясёлы Ідзе, чуць не плача? Якусь цяжкую нядолю Адчуў той казача. Хоць варожыць, ды не скажа, Што за ліха будзе. Міне ліха... Вокал яго — Бы вымерлі людзі. Ані пеўня, ні сабакі, I толькі з-за гаю Дзесь далёка небаракі Ваўкі завываюць. Хай выюць! Ідзе Ярэма, Ды не да Аксаны, Не ў Вільшану на досвіткі,— Да ляхаў паганых У Чаркасы. А там трэці Певень заспявае. А там... там... Ідзе Ярэма, Дняпро аглядае.     «Ой, Дняпро, Дняпро мой, шырокі ды дужы! Багата ты, бацька, у мора насіў Той крыві казацкай — йшчэ панясеш, дружа! Чырваніў ты мора, ды не напаіў,— А ў ноч гэту ўп’ешся. Пякельнае свята Па ўсёй Украіне сёння зараве; Пацячэ багата, багата, багата Шляхоцкае крыві. Казак ажыве, Ажывуць гетманы ў залатых жупанах, Прабудзіцца доля; казак запяе: «Ні жыда, ні ляха!» А ў стэпах Украйны — О божа мой мілы — булава блісне!»       Так думаў, ідучы ў латанай свіціне, З свянцоным гаротны Ярэма ў руках. Дняпро ж бы падслухаў: шырокі ды сіні Падняў горы-хвалі; грозна ў чаратах —