18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 50)

18
«Добра, наце, хлопцы! Вось так! Вось так! Добра, добра! Ану-це, малойцы, Заіграем!»                Зямля гнецца, А яны з вазамі Так і рэжуць. Кабзар грае, Дадае славамі:       «Ой, гоп такі-так! Кліча Гандзю казак: «Хадзі, Гандзя, пажартую! Хадзі, Гандзя, пацалую! Хадзем, Гандзя, да папа Богу памаліцца, Няма жыта ні снапа — Вары вараніцы!» Ажаніўся, зажурыўся: Нічога не мае, У зрабніне растуць дзеці, А казак спявае: «I па хаце дзы-ны-ны, I па сенцах дзы-ны-ны, Вары, жонка, ліны! Дзы-ны-ны, дзы-ны-ны!» «Добра! Добра! Шчэ раз! Шчэ раз!» — Крычаць гайдамакі.       «Ой, гоп таго дзіва! Наварылі ляхі піва. А будзем шынкаваць, Панкоў-ляшкаў частаваць; Панкоў-ляшкаў пачастуем, З паненкамі пажартуем. Ой, гоп такі-так! Кліча пані казак: — «Панна, пташка мая! Панна, доля мая! Не саромся, дай ручаньку, Хадзем пагуляйма; Няхай людзям ліха сніцца, А мы заспявайма! А мы заспявайма, А мы пасядайма, Панна, пташка мая! Панна, доля мая!» «Шчэ раз, шчэ раз!»       «Як бы такі або так, або сяк; Як бы такі запарожскі казак! Як бы такі малады, малады, Павадзіў бы хоць туды, то сюды!       Страх, як мне не хочацца       З старым дзедам марочыцца! Як бы такі...»       «Гэй-гэй, буяны! замаўчыце! Бач, расхадзіліся! А ты, Стары сабака, каб маліцца, Вярзеш тут погань! Вот чарты!» — Ім атаман крычыць што сілы; Аж глянь — і цэркаў. Дзяк спявае, Папы з кадзіламі, з крапілам, А грамада — што нежывая, Ані дзілінь.. Паміж вазамі Папы з крапіламі пайшлі, За імі хоругві няслі, Як бы на той Вялікдзень самы.       «Маліцесь, брація, ў дзень гэты! —