18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 49)

18
Арол сізы, з ім арляты Высака лятаюць. Ой, гуляе Максім-бацька, З ім хлопцы гуляюць. Запарожцы тыя хлопцы, Сыны яго, дзеці. Памяркуе, загадае, Біць ці піць і пеці Ці скакаці, ды і ўжараць, Аж зямля трасецца. Заспявае — заспяваюць, Аж ліха смяецца; Мёд, гарэліцу не чаркай — А збанком сцябае, А ворага, заплюшчыўшысь, Лупіць, не мінае. Вось які той атаман наш, Арол сізакрылы! I ваюе, і гарцуе З усёй сваёй сілы — Няма ў яго ні хаціны, Ні саду, ні ставу... Стэп і мора — скрозь шлях біты, Скрозь золата, слава. Шануйцеся ж, ўражы ляхі, Лютыя сабакі: Йдзе Залязняк Чорным шляхам[50], За ім гайдамакі».

Запарожац

Вось гэта так! Шмаргануў, нечага сказаць: і да ладу, і праўда. Добра, далібо, добра! Што хоча, то так і ўтне. Дзякуй, дзякуй!

Гайдамака

Я штось не ўцяміў, што ён спяваў пра гайдамакаў?

Запарожац

Які ж ты бязглузднік, сапраўды! Бачыш, вось што ён спяваў: калі ляхі паганыя, шалёныя сабакі, каяліся, бо йдзе Залязняк Чорным шляхам з гайдамакамі, каб ляхаў, бачыш, рэзаць...

Гайдамака

I вешаць і катаваць! Добра, яй-богу, добра! Ну, гэта так! Далібо, даў бы карбаванца, каб быў не прапіў учора! ІНкада! Ну, няхай старая вязне, больш мяса будзе. Пачакай, будзь ласкаў, заўтра аддам. Утні яшчэ што-небудзь пра гайдамакаў.

Кабзар

На грошы я не вельмі ласы. Абы была ласка слухаць,— пакуль не ахрып, спяваць буду; а ахрыпну — чарачку-другую таей лядашніцы-жывіцы, дый зноў. Слухайце ж, панове, грамада!

      «Начавалі гайдамакі Ў зялёнай дуброве, На прывязі паслі коні, Ў сёдлах, нагатове. Начавалі ляшкі-панкі У хатах з жыдамі, Напіліся, разлягліся, Дый...»

Грамада

Сцішцеся! Здаецца, звоняць? Чуеш? Яшчэ раз... О!..

«Зазванілі, зазванілі!» — Пайшло рэха гаем. «Ідзіце вы маліцеся, А я даспяваю».       Павалілі гайдамакі, Аж стогне дуброва; Не павезлі, а на плечах Вазы чумаковы Нясуць яны. А за імі Сляпы Волах знову: «Начавалі гайдамакі Ў зялёнай дуброве...» Услед пляцецца, ў нос мармоча, I ўсё недарэчы. «Дай нам іншай, старча божы!» — З вазамі на плечах Крычаць яму гайдамакі.