18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 47)

18
А дні, што мінулі, Ўспамінаць, браты, не варта, Бо каб не пачулі... Дый што з таго, хоць і ўспомніш? Успомніш — заплачаш. Ну, хоць глянем на Чыгірын, Калісьці казачы.       А з-за лесу, з-за туману, Месяц выплывае, Чырванее, круглаліцы, Гарыць, а не ззяе, Відаць, знае, што ўжо лішні Блеск яго на свеце, Што пажары Украіну Нагрэюць, асвецяць.       I змерклася, а ў Чыгрыне, Як у дамавіне, Сумна, сумна. (Было гэта Па ўсёй Украіне Проці ночы Макавея[41], Як нажы свянцілі.) Людзей не чуць, цераз рынак Кажан кастакрылы Пераляціць, на прыселлі Сава завывае. А дзе ж людзі?.. Над Цясмінам[42], У цёмным у гаю, Сабраліся: стары, малы, Бедны і багаты Паядналіся — чакаюць Вялікага свята.       Там у цёмным гаю, ў зялёнай дуброве, На папасе коні атаву скубуць, Асядланы коні стаяць нагатове. А куды ж паедуць? Каго павязуць? Вунь каго, глядзеце! Ляглі па даліне, Як бы нежывыя, ні слова не чуць. Гэта гайдамакі... На гвалт Украіны Арлы наляцелі. Яны разнясуць       Ляхам, жыдам кару,       За кроў і пажары Пеклам гайдамакі ляхам аддадуць.       Каля дубровы ў рад стаяць Вазы жалезныя тарані: Гасцінец гэта шчодрай пані[43] Умела што каму даваць, Няўрокам ёй, няхай пануе, Няхай не шкодзіць, як не чуе! Паміж вазамі недзе стаць; Як бы ў вырай, наляцела З Сміляншчыны, з Чыгірына Казацтва тое, старшына,— На пэўнае зляцелі дзела. Казацкае панства па блонні Ў кірэях чорных, як адзін, Паціху ходзячы, гамоніць I паглядае на Чыгрын.

Старшына першы

Стары Галаваты[44] штось вельмі хітруе.

Старшына другі

Мудрая галава. Сядзіць сабе на хутары, нібы не знае нічога, а глядзіш,— усюды Галаваты. «Калі сам, кажа,— не давяршу, то сыну перадам».

Старшына трэці

Дый сын жа штука! Я ўчора сустрэўся з Залезняком; такое расказвае пра яго, што цур яму! «Кашо-вым,— кажа,— будзе, дый годзе; а можа, яшчэ і гетманам, калі тое...»

Старшына другі

А Гонта[45] на што? А Залязняк[46]? Да Гонты сама... сама пісала: «Калі»,— кажа...