18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 45)

18
Дый знову, дый знову. Як бачыце, яны доўга Паміж чулых словаў Цалаваліся ўсім сэрцам, Колькі сілы мелі; Плакалі ды бажыліся, Туліліся, млелі. Ёй расказываў Ярэма, Як ім жыцца будзе Удваёчку, як золата I долю здабудзе. Як выражуць гайдамакі Ляхаў на Ўкраіне, Як ён будзе панаваці, Калі не загіне. Аж абрыдала ўсё слухаць, Далібог, дзяўчаткі! «Вось які! Як бы й сапраўды Абрыдла!..»                    А матка Або бацька як пабачаць, Што вы, мае любы, Чытаеце гэта дзіва,— Грэха на ўсё губу! Тады, тады... Ды ну яго, А яно цікава! А каб жа вам расказаць бы, Як казак чарнявы Пад вярбою, над вадою, Абняўшысь сумуе; А Аксана, як галубка, Варкуе, цалуе. То заплача, то замлее, То галоўку склоне: «Маё сэрца, мая доля! Мілы мой саколе! Мой!..» Аж вербы нагнуліся Слухаць тую мову. Вось так мова! Не скажу вам, Мае чарнабровы, Не раскажу проці ночы, Прысніцца наліха. Хай разыдуцца ціхенька, Як зышліся ціха — Ціхусенька, мілюсенька, Каб ніхто не бачыў Ні дзявочых дробных слёзак, Ні шчырых казачых. Няхай сабе... Можа, йшчэ раз На гэтым на свеце Яны стрэнуцца... пабачым...       А тым часам свеціць З усіх акон у ктытара. Што магло там стацца? Трэба глянуць, расказаці... Бадай не ўглядацца... Бадай не ўглядацца, бо якое ж свята! Бо за людзей сорам, бо сэрца баліць. Гляньце, паглядзеце: то канфедэраты, Людзі, што меліся волю бараніць. Бараніць, загубцы!.. Будзь праклята маці, I дзень, і гадзіна, калі панясла, Калі спарадзіла, на свет прывяла! Глядзеце, што робяць у ктытара ў хаце Пякельныя дзеці!