18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 43)

18
Ўстаць нядужы, а мурлыча У нос асалавела: «My żyjemy, my żyjemy, Polska nie zginęla»[38].

КТЫТАР

      «У гаю, гаю Вецер не йграе; Месяц высока, Зоркі зіяюць. Сэрцайка, выйдзі,— Я выглядаю; Хоць на гадзінку, Мая рыбінка! Выглянь, галубка, Ды паваркуем, Ды пасумуем: Бо я далёка Сёння вандрую. Выглянь жа, пташка, Сэрцайка, выглянь, Пакуль блізенька, Хоць паваркуем... Ох, цяжка, цяжка!»       Гэтак, ходзячы пад гаем, Ярэма спявае, А Аксаны ані знаку, Як ні выглядае. Зоры ззяюць; сярод неба Месяц зіхаціцца; Верба слухае салоўку, Глядзіцца ў крыніцу; На каліне, над вадою, Так і вылівае, Як бы знае, што дзяўчыну       Казак выглядае.       А Ярэма па даліне       Кволым ходзіць ходам,       Не слухае салавейкі...       «Ой, нашто мне ўрода, Калі няма долі, калі крыўды гнуць. Леты маладыя марна прападуць. Адзін я на свеце без роду і долі — Сцябліна-быліна ды на чужым полі, Сцябліну-быліну вятры разнясуць; Так і мяне людзі не знаюць, дзе дзеці. За што ж адракліся? Што я сірата. Адно было сэрца, адно на ўсім свеце, I душа, як сонца, адна ясната, Дый тая зраклася!»                               I хлынулі слёзы. Паплакаў гаротны, уцёр рукавом. «Бывай жа здарова. У далёкай дарозе Найду або долю, або за Дняпром Галавою лягу... А ты не заплачаш, А ты не пабачыш, як груган клюе Тыя кары вочы, ой, вочы казачы, Што ты цалавала, сэрцайка мае! Забудзь мае слёзы, забудзь сіраціну, Забудзь, што клялася,— другога шукай! Я табе не пара; я ў шэрай свіціне, Ты ж — дачка ктытара... Лепшага вітай! Вітай каго знаеш... Такая мне доля. Забудзь мяне, пташка, забудзь, не журыся! А калі пачуеш, што на чужым полі Палёг галавою,— цішком памаліся.