Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 42)
А за дзецюкамі...
Ціхусенька,
Прыгожанька
Паміж бур’янамі».
«Годзе, годзе! Гэту к чорту:
Схізматы спяваюць».
«Якой жа вам? Хіба тую?
Чакайце, ўжо знаю:
Перад панам Хведаром
Ходзіць жыд хадыром,
I задком,
I перадком
Перад панам Хведарком...»
«Добра, годзе! Цяпер плаці!»
«Жартуеце, пане:
За што плаціць?»
«Што слухалі.
Не віляй, паганец!
Не жартуем. Давай грошы!»
«Дзе мне іх узяці?
Ні шэлега[35]; з ласкі панскай
Маё ўсё багацце».
«Лжэш, сабака! Прызнавайся!
Ану-це, панове,
Батагамі!»
Засвісцелі.
Хрысцяць Лейбу знова.
Бічавалі, бічавалі,
Аж пер’е ляцела.
«Ні шэлега, ей жа богу!
Ежце маё цела!
Ні шэлега! Гвалт! Ратуйце!»
«Вось мы паратуем!»
«Пачакайце! Я скажу штось...»
«Пачуем, пачуем,
Ды не брашы! Бо хоць здохні,
Брахня не паможа».
«Не... ў Вільшане...»
«Твае грошы?»
«Мае?.. Хавай божа!
Не, кажу я... што ў Вільшане...
Ў вільшанскіх схізматаў[36]...»
«Па тры сям’і, па чатыры
Збіты ў адну хату.
Гэта знаем, бо мы самі
Іх паабскубалі».
«Ды не тое... выбачайце...
Каб ліха не зналі,
Каб прысніліся вам грошы!..
Бачыце, ў Вільшане...
У касцёле... у ктытара[37]...
А дачка Аксана!
Як паненка! I не бачыў
Я такой харошай!
А чырвонцаў? Не яго хоць,
Дык што? Абы грошы!»
«Абы грошы, аднолькава!
Праўду Лейба кажа;
А каб пэўнай была праўда,
Няхай шлях пакажа.
Адзявайся!»
Паехалі
Ляхі у Вільшану.
Адзін толькі пад лаваю
Канфедэрат п’яны