18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 41)

18
Упалі дзверы... а нагаем Б’е ўздоўжку па жыдоўскай спіне. «Здароў, свіння! Здароў, жыдзе! Здароў, чортаў сыне!» Ды нагаем, ды нагаем. А жыд сагнуў спіну: «Не жартуйце, ясне пане!» «Вечар добры ў хату! Йшчэ раз шэльму! Йшчэ раз!.. годзе! Выбачай, пракляты! Добры вечар! А дзе дочка?» «Умярла, панове!» «Лжэш ты, Юда! Нагаямі!» Сыпяцца нанова... «Ой, паночкі, ей жа богу! Ўжо дачкі не маю!» «Брэшаш, шэльма!»                              «Калі лгу я, Няхай бог карае!» «Не бог, а мы. Прызнавайся!» «На што б меў хаваці Я жывую? Няхай, божа, На мяне пракляцце!» «Ха, ха, ха, ха!.. Чорт, панове, Літанне[34] спявае. Хрысціся!»                 «А як жа гэта? Далібог, не знаю». «Во, глядзі як!»                        Лях хрысціцца, А за ім і Юда. «Брава! Брава! Ахрысцілі! За такое ж цуда Барыша нам, ягамосцю! Чуеш, ахрышчоны? Барыша стаў!»                      «Зараз, зараз!» Зараўлі шалёна, Равуць ляхі, куфлі, чаркі Па стале гуляюць. «Яшчэ Польшча не згінэла!» — Хто куды гукаюць. «Давай, жыдзе!»                           Ахрышчоны Са склепа ды ў хату, Знай, шмыгае, налівае; А канфедэраты, Знай, гукаюць: «Жыдзе! мёду!» I жыд мігам мкнецца. «Дзе цымбалы? Грай, псявера!» Аж карчма трасецца — Кракавяка адбіваюць, Вальца ды мазура. А жыд гляне ды ціхенька: «Шляхоча натура!» «Добра, годзе! Спявай зараз!» «Не ўмею, яй-богу!» «Не бажыся, пся ты скура!» «Якую ж? Нябогу?»       «Была сабе Гандзя,       Калека-нябога,       Бажылася,       Малілася, Што балелі ногі: На паншчыну не хадзіла,