18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 39)

18
Падай пантофлі гаспадыні, Мне прынясі вады, ідзі. Падмяці хату, нясі дровы, Пасып індыкам, гусям дай, Пайдзі ў абору, дай карове, Ды хутка, хаме!.. Пачакай! Зрабіўшы ўсё, бяжы ў Вільшану[33]: Ягомасць трэба. Не марудзь!» Пайшоў Ярэма, йдзе чуць-чуць.       Вось так ад рання жыд паганы Казаку жаху задаваў. Ярэма гнуўся, бо не знаў, Не ведаў, гаротны, што выраслі крылы, Што неба дастане, калі паляціць, Не знаў, нагінаўся...                              О божа мой мілы! Цяжка жыць на свеце, а хочацца жыць: Хочацца глядзеці, як сонейка ззяе, Хочацца паслухаць, як мора зайграе, Як птушка шчабеча, байрак гаманіць Або чарнабрыўка ў гаю заспявае... О божа мой мілы, як весела жыць!       Сірата Ярэма, сіраціна ўбогі: Ні сястры, ні брата, нікога няма! Папіхач жыдоўскі, вырас ля парогу, Людзей не чапае, долі ён не знаў. Дый за што іх лаяць? Хіба яны знаюць, Каго трэба гладзіць, каго катаваць? Няхай банкетуюць... Аб іх доля дбае, А сіраце трэба самому прыдбаць. Трапляецца часам, ціхенька заплача, Дый не з таго болю, што сэрца баліць: Што-небудзь успомніць або што пабача... Ды ізноў за працу. Так во трэба жыць! Нашто бацька, маці, палацы, дукаты, Калі няма сэрца з сэрцам размаўляць? Сірата Ярэма — сірата багаты... Бо ёсць з кім заплакаць, ёсць з кім                                            заспяваць; Ёсць карыя вочы — як зоранькі ззяюць, Белыя ручаткі — млеюць, абдымаюць. Сэрцайка адно ёсць, сэрцайка дзявоча, Што плача, смяецца, мрэ і ажывае,         Святым духам сярод ночы         Па-над ім вітае.                 Вось такі ён, мой Ярэма,             Сірата багаты!             Калісь быў і я такім жа...             Мінула, дзяўчаты!             Мінулася, разышлося,             I следу не стала.             Сэрца млее, як прыпомню...             Чаму запрапала?         Чаму запрапала? Чаму не вітала? Лягчэй было б слёзы, журбу выліваць. Людзі адабралі, бо ім было мала: «Нашто яму доля? Трэба закапаць: Ён і так багаты!»                          Багаты на латы Й на дробныя слёзы — бадай не ўціраць!.. Доля мая! доля! Дзе цябе шукаць? Да мяне вярніся, да роднае хаты, Або хоць прысніся... не хочацца спаць.             Выбачайце, мае людзі!         Можа, не да ладу,