18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 38)

18
Памаліўшыся ўсе разам Гайда на Ўкраіну!»       Добры дзень жа, тата, ў хату! Ля свайго парогу Багаславі маіх дзетак У свет, у дарогу! С.-Пецярбург 1841

ІНТРАДУКЦЫЯ[25]

      Была калісь шляхетчына Вяльможная пані, Мералася з маскалямі, З ордай, з султанамі, З немчурою. Было колісь... Ды што не мінае? Было, шляхта ганарыцца, Дзень і ноч гуляе Ды муштруе каралямі... Не кажу Сцяпанам[26] Ці Янам Сабескім[27]: Яны з незвычайных,— А іншымі... Небаракі Моўчкі панавалі. Соймы, соймікі равелі, Суседзі маўчалі, Дзівіліся, як там з Польшчы Каралі ўцякаюць, Ды слухалі, як шляхецтва Збэшчана гуляе: «Nie pozwalam![28] Nie pozwalam!» I шляхта гвалтуе, А магнаты паляць хаты, Шабелькі гартуюць... Доўга гэтак тварылася, Пакуль у Варшаве Панаваць стаў над ляхамі Панятоўскі[29] жвавы.       Запанаваў дый думаў шляхту Прыцішыць трошкі... I не змог! Дабра хацеў, як дзецям матка, А можа, йшчэ хацеў чаго. Адно ён слова «nie pozwalam» У шляхты думаў адабраць, А потым... Польшча запалала, Панкі сказіліся... Крычаць: «Гонору слова, дарма праца! Паганец, найміт маскаля!» На гвалт Пулаўскага і Паца[30] Ўстае шляхецкая зямля... I — разам сто канфедэрацый[31].       Разбрылі канфедэраты Па Польшчы, Валыні, Па Літве, па Малдаванах I па Украіне, Распаўзліся дый забылі Волю ратаваці, Ссябраваліся з жыдамі Дый ну руйнаваці. Руйнавалі, мардавалі, Цэрквамі тапілі... А тым часам гайдамакі Нажы асвянцілі.

ЯРЭМА

      «Ярэма! Герш-ту[32], хамскі сыне! Пайдзі кабылу прывядзі,