18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 33)

18
Спавіта кітайкай. Ой, высокія магілы Чарнеюць, як горы, Ды пра волю ціха ў полі З ветрамі гавораць. Сведка прадзедавай славы З ветрам размаўляе, А касу ў расу нясе ўнук, За імі спявае.       Было калісь на Ўкраіне — Гора танцавала, Журба ў шынку мёд-гарэлку, Як ваду, смактала. Было калісь добра жыці На той Украіне... Дык успомнім, можа, сэрца Хоць трохі спачыне.

II

      Чорна хмара з-за Ліману Неба, сонца крые; Сіне мора дзікім зверам То стогне, то вые. Дняпра вусце затапіла... «Нуце, хлопцы-брацці, На байдакі! Мора грае — Хадзем пагуляці!»       Высыпалі запарожцы — Ліман чоўны ўслалі. «Грай жа, мора!» — заспявалі, Пайшлі пенай хвалі; Кругом хвалі, нібы горы,— Ні зямлі, ні неба. Сэрца млее, казакам жа Таго толькі й трэба — Плывуць сабе ды спяваюць; Рыбалка лятае; Атаман стаў на сам-перад, Вядзе, куды знае. Пахаджае ўздоўж байдака, Гасне люлька ў роце; Пазірае сюды-туды — Дзе та быць рабоце? Закруціўшы чорны вусы, За вуха чупрыну, Падняў шапку — чоўны сталі. «Няхай вораг гіне! Не ў Сінопу[14], атаманы, Панове-малойцы! А у Царград[15] да султана Паедзем у госці!» «Добра, бацька-атамане!» —  Кругом заравела. «Дзякуй жа вам!» Надзеў шапку,— Ізноў закіпела Сіне мора. Ўздоўж байдака Ізноў пахаджае Пан атаман ды на хвалю Моўчкі паглядае. С.-Пецярбург 1839

ГАЙДАМАКІ[16]

Паэма

Васілю Іванавічу Грыгаровічу[17]

на памяць 22 красавіка 1838 года

      Ідзе ўсё, мінае — і краю не мае... Дзе ж яно прапала? Скуль яно прыйшло?