18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 27)

18
Спачыне на сонцы, яго запытае, Дзе яно начуе? Як яно ўстае? Паслухае мора, што яно гавора? Гару запытае: «Чаго ты нямая?» Ды ізноў на неба, бо на зямлі гора, Бо на ёй, шырокай, куточка не мае Той вось, хто ўсё знае, той вось,                                      хто ўсё чуе: Што мора гавора, дзе сонца начуе — Яго ў гэтым свеце ніхто не прымае. Адзін ён між імі, як месяц высокі. Яго знаюць людзі, бо носіць зямля... А як бы пачулі, што ён адзінокі, Пяе на магіле, з морам размаўляе,— Дык божае слова яны б асмяялі, Дурнем бы назвалі, ад сябе прагналі. «Няхай па-над морам,— сказалі б,—                                      гуляе!»       Добра гэтак, мой кабзару! Добра, бацька, робіш, Што спяваці, размаўляці На магілу ходзіш! Хадзі сабе, мой галубе, Пакуль не заснулі Думкі, сэрца, ды спявай так, Каб людзі не чулі, А каб цябе не міналі — Патурай жа, брат, ім! Скачы, уража, як пан кажа: На то ён багаты.       Вось такі ён, Перабендзя, Стары ды хімерны! Вясельнае заспявае, А на слёзы зверне. С.-Пецярбург 1839

ТАПОЛЯ

      Па дуброве вецер вее, Гуляе па полі; Ля дарогі аж да долу Згінае таполю. Стан высокі, ліст шырокі Марна зелянее; Кругом поле, нібы мора, Шырака сінее. Чумак едзе, азірнецца Дый галаву схіліць; Чабан раніцай з жалейкай Сядзе на магіле, Азірнецца — сэрца ные: Вокал ні быліны! Адна, адна, як сіротка На чужыне, гіне!       Хто ж узросціў, каб у стэпу Ёй марнець здарма так? Пачакайце, раскажу ўсё. Слухайце ж, дзяўчаты!       Палюбіла чарнабрыва Казака дзяўчына, Палюбіла — не спыніла: Пайшоў дый загінуў... Каб жа знала, што пакіне,— Была б не любіла; Каб жа знала, што загіне,— Была б не пусціла;