18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 28)

18
Каб жа знала — не хадзіла б Позна за вадою, Не стаяла б да паўночы З мілым пад вярбою; Каб жа знала!..                      Таго ліха — Як знаці пачатак, Што нам стрэнецца на свеце... Не знайце, дзяўчаты! Не пытайце сваёй долі!.. Само сэрца знае, Каго любіць. Няхай вяне, Пакуль закапаюць, Бо не доўга, чарнабрыўкі, Кары вачаняты, Твар бялявы чырванее — Не доўга, дзяўчаты! Да палудня, дый завяне, Бровы паліняюць... Кахайцеся ж, любіцеся, Як сэрцайка знае.       Зашчабеча салавейка Ў лузе на каліне, Заспявае казачэнька, Йдучы па даліне. Заспявае, пакуль з хаты Дачакае мілай, А ён яе запытае: «Ці маці не біла?» Стануць сабе, абымуцца; Пяе салавейка; Паслухаюць, разыдуцца — Абое радзенькі... Ніхто таго не пабачыць, Ніхто не спытае: «Дзе была ты, што рабіла?» Сама сабе знае... Любілася, кахалася, А сэрцайка млела: Нядолечку сэрца чула, А сказаць не ўмела. Не сказала — засталася, Дзень і ноч варкуе, Як без голуба галубка, А ніхто не чуе...       Не шчабеча салавейка Ў лузе над вадою, Не спявае чарнабрыва, Стаўшы пад вярбою; Не спявае,— як сіротка Белым светам нудзіць, Без мілога бацька, маці — Як чужыя людзі; Без мілога сонца свеціць — Як вораг смяецца; Без мілога скрозь магіла... А сэрцайка б’ецца.       Год мінуў, другі мінуў год,— Казак не вяртае; Яна сохне, нібы кветка; Маці не пытае: «Чаго вянеш, мая дзетка?» — Яна не спытала. За багатага старога