18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 26)

18
1839

ПЕРАБЕНДЗЯ[9]

      Перабендзя сляпы, стары — Хто яго не знае! Ён усюды блукаецца Ды на кобзе йграе. А хто йграе, таго знаюць I дзякуюць людзі. Ён тугу ім разганяе, Хоць сам светам нудзіць. Пад тынамі бедачына Днюе і начуе, Няма яму ў свеце хаты; Нядоля жартуе Са старога, як з малога, А ён хоць бы слова — Сядзе сабе, заспявае: «Не шумі, дуброва!» Заспявае дый успомніць, Што ён сіраціна, Пажурбуе, пасумуе, Седзячы пад тынам.       Вось такі ён, Перабендзя, Стары ды хімерны! Заспявае пра Чалога[10], На Гарліцу зверне; З дзяўчатамі на выгане — Грыца ды вяснянку, А калі ў шынку з хлапцамі — Сэрбіна, Шынкарку; З жанатымі на банкеце (Дзе свякруха злая) — Пра таполю — ліху долю, А потым — у гаю; Пра Лазара — на кірмашы, Ці, каб тое зналі, Цяжка-важка заспявае, Як сеч руйнавалі. Вось такі ён, Перабендзя, Стары ды хімерны! Заспявае, засмяецца, А на слёзы зверне.       Вецер вее, павявае, Па полі гуляе. Кабзар сядзіць на магіле Ды на кобзе йграе. Вакол яго стэп, як мора, Кавылём хістае; За магілаю — магіла, А там — чуць мільгае. Вус яго сівы, чупрыну Вецер развявае, То паслухае, прылёгшы, Як кабзар спявае; Як сэрца смяецца, як вочанькі плачуць... Паслухаў... павеяў...       Стары знайшоў схоў На магіле ў стэпу, каб ніхто не бачыў, Каб вецер па полі словы паразмёў, Каб людзі не чулі — гэта ж божжа слова, Гэта сэрца з богам зважна гутарыць, Гэта сэрца славу шчабеча багову, А думка край свету на хмары ляціць. Арлом сізакрылым лятае, лунае, Аж сіняе неба крыллем дастае;