18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 25)

18
Там татарамі ды шляхтай Засявала поле, Засявала поле трупам, Пакуль не астыла... Спачыць легла... А тым часам Вырасла магіла, А над ёю арол чорны Сторажам лятае, I аб ёй жа людзям добрым Кабзары спяваюць. Што тварылася, спяваюць Сляпцы-небаракі,— Бо кемлівы... А я... а я Толькі ўмею плакаць, Толькі слёзы за Ўкраіну... А слова — няма ўжо... А за гора... Ды цур яму! Хто яго не знаў жа!.. А надта той, хто глядзіцца На людзей душою,— Пекла яму ў гэтым свеце, А на тым...                   Журбою Не наклічу сабе долі, Калі так не маю. Няхай злыдні жывуць тры дні — Я іх захаваю, Захаваю змяю люту Каля свайго сэрца, Каб і вораг не пабачыў, Як гора смяецца... Няхай думка, як груган той, Лётае ды крача, А сэрцайка салавейкам Шчабеча ды плача Цішком — людзі не пабачаць, То й не засмяюцца... Не ўцірайце ж мае слёзы — Няхай сабе льюцца, Хай чужое паліваюць Поле днём і ночай, Пакуль поп той не засыпле Чужым пяском вочы... Вось яно як... А рабіць што? Журба не паможа. Хто ж зайздросціць сіраціне, Карай таго, божа!       Ой вы, думы, мае думы, Кветкі мае, дзеці! Гадаваў вас, даглядаў вас, Дзе ж мне вас падзеці? На Ўкраіну йдзеце, думы! — На нашу Ўкраіну, Пад платамі, сіратамі, А я — тут загіну. З сэрцам стрэнецеся шчырым I з словам ласкавым, Там вы знойдзеце і праўду, А йшчэ, можа, й славу...       Прывітай жа, мая маці! Мая Украіна! Маіх дзетак неразумных, Як роднага сына! С.-Пецярбург