18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 24)

18
«Як завуць?» — пытае пані. «Янка».— «Какой милый!» Коні рушылі, а Янку Абсыпала пылам... Палічылі, небаракі, Што дасталі, ўсталі, Памаліліся на сонца, Пайшлі шляхам далей. С.-Пецярбург 1838

***

      Ой вы, думы, мае думы, Цяжанька мне з вамі! Нашто сталі на паперы Сумнымі радкамі?.. Што вас вецер не развеяў Ў стэпу да астатку? Што вас гора не прыспала, Як сваё дзіцятка?..       Бо на свет вас беды на смех                                             спарадзілі, Палівалі слёзы... Што ж не затапілі, Не вынеслі ў мора, не размылі ў полі?.. Не пыталі б людзі, што ў мяне баліць? Не пыталі б, за што праклінаю долю, Чаму мне маркотна? «Нечага рабіць!» — На смех не сказалі б...                                 Кветкі мае, дзеці! Нашто ж я кахаў вас, нашто даглядаў? Ці заплача сэрца адно на ўсім свеце, Як я з вамі плакаў?.. Можа, і ўгадаў... Можа, знойдзецца дзявоча Сэрца, кары вочы, Што над думамі заплачуць — Большага не хочу... Адну слёзку з вачэй карых — I... пан над панамі!..       Ой вы, думы, мае думы, Цяжанька мне з вамі!..       За карыя вачаняты, За чорныя бровы Сэрца млела, смяялася, Вылівала мову; Вылівала як умела, За цёмныя ночы, За вішнёвы сад зялёны, За ласкі дзявочы... За стэп буйны, за магілы, Што на Украіне, Сэрца млела, не хацела Спяваць на чужыне... Не хацела ў снезе, ў лесе Казакоў грамаду З булавамі, з бунчукамі Збіраць на параду... Няхай душы казацкія На Ўкрайне лунаюць — Там шырока, там вясёла Ад краю да краю... Нібы воля, што мінула, Днепр шырокі — мора, Стэп і стэп, равуць парогі, I магілы — горы. Там радзілася, гуляла Казацкая воля;