18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 23)

18
«Прымі, божа, маю душу, А ты — маё цела!» Бух старчма ў ваду!.. Пад лёдам Глуха забурлела.       Чарнабрыва Кацярына Знайшла, што шукала. Дзьмухнуў вецер па-над ставам — I следу не стала.       То не вецер, то не буйны, Што дубы ламае; То не гора, не ліхое, Што маці ўмірае; Не сіроткі тыя дзеці, Што мамка ў зямельцы, Слава добрая й магіла Для іх застанецца. Як дакучаць злыя людзі Малой сіраціне,— Вылье слёзы на магілу — Сэрцайка спачыне. А таму якая доля, Доля засталася, Каго бацька і не бачыў, Маці адраклася? Байструку што засталося? Хто з ім загавора? Ні радні той, ні хаціны; Шляхі, пяскі, гора... Панскі тварык, чорны бровы... Нашто? Каб пазналі! Выпесціла, не схавала... Бадай палінялі!

V

      Ішоў кабзар да Кіева, Сеў спачыць з дарогі. З ім, абчэплены вузламі, Павадыр убогі. Ля яго дзіця малое Дрэмле, як нядбае, А стары кабзар тым часам Ісуса спявае. Хто йдзе, едзе — не мінае: Хто — праснак, хто — грошы; Хто старому, а дзяўчаты Шэлег механошы. Падзівяцца чарнабрыўкі — I босы і голы. «Дала,— кажуць,— вочкі, броўкі, Ды не дала долі!»       Едзе шляхам да Кіева Шасцярнёй карэта, А ў карэце пан і пані, Багата адзеты. Апынуліся ля старцаў — Пыл густы злягае. Пабег Янка, бо з аконца Рукою махае. Дае пані Янку грошы, Дзівуецца пані, А пан глянуў... адвярнуўся... Распазнаў, паганы, Пазнаў чорныя ён бровы I карыя вочы... Пазнаў бацька свайго сына, Але ўзяць не хоча.