18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 218)

18
      А я, таксама уначы,       Іду ды кашляю, йдучы,       Гляджу: няйначай, як агняты,       Ідуць абдзёртыя дзяўчаты,       А дзед (няшчасны інвалід)       За імі гнецца, кандыбае,       Бы ў хлеў чужую заганяе       Жывёлу ён. А дзе ж той свет?!       Дзе тая праўда! Гора! Гора!       Неўзгадаваных, босых, голых       Іх шлюць (последний долг отдать),       Да матак гоняць іх, дзяўчат —       Байстручанят, нібы атару.       Ці будзе суд! Ці будзе кара!       Царам, царатам на зямлі?       Ці будзе праўда між людзьмі?       Павінна быць, бо сонца ўстане,       Зямлю спаганеную спаліць. 1860 С.-Пецярбург

***

      Калі б з кім сесці, хлеба з’есці, Прамовіць слова, дык яно б Хоць і як-небудзь тут на свеце, А неяк бы жыццё ішло. Ды не! Няма з кім! Свет шырокі, Людзей нямала на зямлі... А давядзецца адзінокім Ў халоднай хаце крывабокай Або пад плотам паміраць. Або... Не! Трэба ажаніцца, Хоць бы ўжо з чортавай сястрой! Бо адурнееш сіратой Адзін-адным. Пшаніца ж, жыта На добры сеяны загон, Пажнуць жа людзі. Скажуць: «Ён Як быццам недзе там забіты У незнаёмай старане...» О гора, горачка ў мяне! 1860 С.-Пецярбург

***

I дзень ідзе, і ноч ідзе. I, галаву схапіўшы ў рукі, Дзівуешся, што ж не ідзе Апостал праўды і навукі! С.-Пецярбург 1860

***

Цячэ вада з-пад явара Ярам на даліну. Красуецца над вадою Чырванню каліна. Красуецца калінанька, Явар маладзее, А наўкол іх вербалозы, Лозы зелянеюць. . . . . . . . . . . . . . . . . . Цячэ вада ды з-пад гаю, Цячэ пад гарою. Хлюпаюцца качаняткі Паміж асакою. А качачка выплывае З качарам за імі, Ловіць раску, размаўляе