18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 219)

18
З дзеткамі сваімі. . . . . . . . . . . . . . . . . . Цячэ вада ўскрай гароду. Вада ставом стала. Браць ваду прыйшла дзяўчына, Брала, заспявала. З хаты пагуляць у садзе Выйшлі бацька, маці, Параіцца, ды каго б ім Назваць сваім зяцем? 1860 С.-Пецярбург

***

А неяк ідучы ўначы Па-над Нявой... Ды, ідучы, Мяркую сам сабе з сабою: — Як бы, я думаю, як бы Не пахіліліся рабы! Дык не стаяла б над Нявою Спаганеных палацаў шмат. Была б сястра, і быў бы брат. А то... няма цяпер нічога — Ні бога нават, ні паўбога... Царуе сабакар — і рад, А нам заняцца больш няма чым, Хартоў гадуема ды плачам.— Вось гэтак сам сабе ўначы, Па-над Нявою ідучы, Старанна думаў. I не бачу, Што з тога боку, нібы з ямы, Вачыма кацянятка — глядзь, А то два ліхтары гараць Каля апостальскае брамы. Я схамянуўся, крыж паклаў На грэшны дух і тройчы плюнуў, Дый зноўку думаць распачаў Пра тое ж, што спачатку думаў. С.-Пецярбург 1860

***

      Сышліся, сэрцы паядналі, Памаладзелі, падраслі, Гаёк, садочак развялі Вакол хаціны. Красавалі Мы, што князі. Дзяцей гайдалі, Яны ж раслі ды вырасталі... Дзяўчатак маскалі укралі, А хлопцаў ў маскалі забралі. А мы як хто куды пайшлі. Нібы жыцця і не ядналі. 1860 С.-Пецярбург

***

Ці не пакінуць нам, нябога, Суседачка жыцця зямнога, З табою вершы рыфмаваць I ці не час нам рыхтаваць Вазы ў далёкую дарогу, На свет на той, ажно да бога, Пакрочым разам спачываць. Нямала чобатаў стапталі, Нямала розуму прыдбалі, То будзе з нас! Збірайся спаць,— Гайда ў той хаце спачываць — Вясёлай хаце, каб ты знала!..