18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 220)

18
      Ой не пойдзем... Яшчэ дойдзем...       Яшчэ рана-рана...       Яшчэ ў згодзе не пашкодзіць       На свет гэты глянуць...       Яшчэ глянем, мая доля...       Бач, які шырокі,       Ды высокі, ды прывольны,       Ясны ды глыбокі...       Павандруем, мая зорка...       Сядзем на пагорку,       Адпачнём, а гэтым часам       Твае сёстры-зоркі,       Несмяротныя, у небе       Паплывуць, заззяюць.       Пачакаем жа, сястрыца,       Сяброўка святая!       З чыстых вуснаў чыстым словам       Памолімся богу       Дый пакрочым паціхеньку       Ў дальнюю дарогу —       Над Летаю бяздоннаю       З мутнаю вадою.       Блаславі ж мяне, сяброўка,       Славаю святою.       14 лютага А покуль тое там ды сёе — Хадзем з табою напрасткі Да Эскулапа[248],— ёсць такі, Што і Харона[249] супакоіць I Парку-праллю[250] абвядзе... I покуль бы хімерыў дзед, Мы б эпапеі том стваралі I, лежачы, да зор луналі. Калі б гекзаметры[251] сплялі, То на гарышча б адняслі Мышам на снеданне. А потым Спявалі б прозу, ды па нотах, А не як-небудзь... Дружа мой, Апора ў споведзі святой! Пакуль агонь не заімглёны, Хадзем мы лепей да Харона —             Цераз Лету бяздонную З мутнаю вадою Пераплывём са сваёю Славаю святою — Несмяротнай, маладою. Або цур, мой дружа, I без яе абыдуся — А як буду дужы, То над самым Флегетонам[247] Або над Сціксам, там, дзе рай,       Нібыта над Дняпром шырокім,       Дзе шэпча лісцем вечны гай,       Пастаўлю хатку і садочак       Навокал хаткі насаджу,       Цябе ў таемны халадочак,       Нібыта кралю, пасаджу.       Мы Украіну прыгадаем,             Дняпро і селішчы ў гаях,       Магілы ў цёмных курганах —       I ціха песню заспяваем... 1861 С.-Пецярбург