18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 212)

18
Святая маці ўслед ішла. I цяжкі крыж яго ўзяла I чула, бачыла ды млела, I моўчкі радасцю гарэла, На сына гледзячы. А ён, Бывала, сядзе на Элеоне[239], Каб адпачыць. Ерусалім Красуе горда перад ім I ззяе ў залатым вісоне[240] Ізраільскі архіерэй! Раманскі залаты плебей[241]! Гадзіна, дзве міне, не ўстане, На матку на сваю не гляне Ды аж заплача, гледзячы На іудзейскую сталіцу. I яна плача, ідучы У яр па воду да крыніцы Ціхусенька, і прынясе Вады чысцюткай, і абмые Стамлёныя ступні святыя, I дасць напіцца, і страсе, Садзьме той прах з яго хітона[242], Зашые дзірачку нанова, Пад смокву пойдзе і сядзіць З трывогаю — о ўсесвятая! Што сын балесным спачывае. Аж вось дзятва сюды бяжыць 3-пад горада — яго любілі Малыя дзетачкі. Слядком За ім па вуліцах хадзілі. А іншы раз на Элеон Да яго бегалі малыя. Вось і прыбеглі.— О святыя, Вы найбязгрэшныя! — сказаў, Як згледзеў дзетак, прывітаў, Цалуе іх, благаслаўляе, Гуляе з імі як маленькі. Надзеў бурнус і, весяленькі, З сваімі дзеткамі пайшоў Ў Ерусалім сказаць сурова Лукавым, грэшным праўды слова. За тыя словы распялі... Як распінаць яго вялі, На скрыжаванні ты стаяла З малымі дзецьмі. Мужыкі, Яго браты, вучанікі Усе ад страху паўцякалі. — Няхай ідзе! Няхай ідзе! Вось так і ён вас павядзе,— Сказала дзецям і упала На землю трупам.                             Распялі Тваю адзіную дзяціну! Ты ж, адпачыўшы дзесь пад тынам, У Назарэт адна пайшла. Тваю сваячку пахавалі Ў чужой пазычанай труне Чужыя людзі. А Іана Яе зарэзалі ў турме. I Ёсіфа твайго не стала, I ты адненькай гаравала, Адна, як палец, бо такі Твой лёс палатаны, нябога. Браты яго, вучанікі Няцвёрдыя, з душой убогай —