18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 210)

18
Сыночка любага старанна Адзела, естачкі дала I за святым сваім пайшла У Назарэт той да ўдавіцы, Каб дзе хоць наймічкай прасіцца.       Дзіця маленькае расло, З Івасем удваіх гуляла. Тым часам трохі падрасло. Вось раз яны сабе гулялі Удвух на вуліцы. Знайшлі Дзве палачкі і прыняслі Дадому мацярам на дровы. Дзеткі звычайныя. Ідуць I весяленькі і здаровы, Аж люба глянуць, як ідуць. I вось яно малое ўзяла Другую палачку ў Івася,— Івась гульнёю дзесь заняўся,— Зрабіла крыжык ды нясло Дамоў старэйшым паказаці, Што й ён умее майстраваці. Марыя ў сенічках здалёк Дзяцей заўважыла і ўмлела, Як на той крыжык паглядзела. — Што ты зрабіў? Што, мой сынок? То чалавек ліхі знарок Цябе наўчыў, мой любы сын, Зрабіць вось гэта... Кінь жа, кінь. А ён, маленькі і нявінны, Глядзіць і шыбенічку кінуў[237] Ды зарыдаў, і пацяклі У першы раз святыя слёзы На ўлонне матцы. Ёй, нябозе, Нібы палегчала. Ўзяла, У халадочак завяла, У садзік свой. Пацалавала Ды коржыкам пачаставала, Свяжуткім коржыкам. Яно ж Папесцілася, пагуляла Ды спатанькі сабе лягло У роднай маткі на каленях. I спіць сабе, бы ў райскім цені, Пазбыўшы горачка таго. I на адзінага свайго Глядзіць матуля, глядзіць, плача Ціхутка-ціха: анёл спіць, Хоць бы ж яго не абудзіць, Ды не дагледзела — няйнача Слязы расінка, як агонь, Упала на яго. Яно I абудзілася. I слёзы Марыя выцерла, смяецца, Каб ён не бачыў. Ды, нябозе, Ёй не ўдалося ашукаць Малога сына. Ён зірнуў I заплакаў.                  Зарабіла Ці то пазычыла ўдава Капеек колькі на буквар. Сама б вучыла, ды не знала ж Яна пісьма таго. Ўзяла Ды ў школу хлопца адвяла Да іасеяў[238]. Даглядала ж Яго сама. Сама вучыла Дабру і розуму. Івась