18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 209)

18
Аж вось і сам стары ідзе З кіёчкам ціха каля тыну: На торг у горад ён хадзіў I сыну пернічак купіў, А ёй прасценькую хусціну, Сабе ж нясе на хадакі Тавар раменны. Спачынуў I кажа: — Дочка, не бядуй. Выпадак з Ірадам такі — Чагось наеўся ён і, чуй,— Цяпер хаўтуры адсвяткуй — Так мне казалі старыкі. Дык пойдзем жа мы ў той свой гай, У свой маленькі ціхі рай, Хадзем дадоманьку, рыбчына. — Хадзем,— сказала. I пайшла На Ніл памыць кашулькі сыну, Каб у дарогу ўзяць. Паслася Каза з казляткам каля тыну. А Ёсіф сына забаўляў, На прызбе сеўшы, покі маці Збірала скарб той свой малы. Кашулькі мыла. Пасля ў хаце Наладзіў добра пасталы Сабе ў дарогу. I... пайшлі Да ўсходу сонца, па тарбіне На плечы ўзяўшы, а хлапчыну Яны ў калысачцы няслі.       Сяк-так прыйшлі яны дадому. Бадай не выпала нікому Такое ўгледзець. Благадаць — Гаёчак ціхі сярод поля, Адна-адзіная іх доля Вось той гаёчак! — і не знаць, Дзе ён меў радасць, і хаціна — Усё разбурана. Ў руіне Прыйшлося бедным пачываць. У яр Марыя да крыніцы Хуценька кінулася. Там Калісьці з ёю ясналіцы       Сустрэўся госць святы. Бур’ян,       Будзяк калючы з крапівою Каля крыніцы параслі. Марыя! Горачка з табою. Маліся, сэрцайка, малі! Акуй сваю святую сілу, Доўгацярплівасцю акуй, Слязьмі крывавымі гартуй. Чуць не ўтапілася нябога У той крыніцы. Гора нам Было б выбаўленым рабам! Ці выйшла б што з таго малога Без мацеры? I мы б не зналі Дагэтуль праўды на зямлі, Святое волі... Адагнала Цяжкія думкі, зарыдала, Ды цяжка, горка. Пацяклі На дол сыры святыя слёзы Дый высахлі, а ёй, нябозе, Палегчала.                   Елізавета, Ўдава старая з Назарэта, З малым сынком сваім жыла, З сынком Івасем, і была Раднёю ім. Марыя рана