18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 207)

18
                     Знайшоў Праснак зачэрсцвелы, убогі I кажа Ёсіф: «З’еш, нябога, Пакуль што будзе там яно. Да Віфліема не блізенька; I я спачыну заадно». I селі на шляху згадненька Палуднаваць. Вось так сядзяць, А сонца яснае хуценька Дадолу коціцца. Глядзяць — Схавалася. Сцямнела ў полі. I дзіва дзіўнае! Школі Ніхто не бачыў, не чуваў Такога дзіва. Задрыжаў Святы цясляр. Мятла з усходу Над Віфліемам — знак народу — Шырокай пасмаю зайшла[232] I дзіўным бляскам заіграла. Марыя з шляху не ўставала — Марыя сына прывяла, Адзіную тую дзяціну, Што нам збавенне прынясла. I, найсвяцейшая, нявіннай За грэх наш кары прыняла. Непадалёку, ўскрай дарогі, Авечак гналі пастухі I іх пабачылі. Нябогу, Матку з дзіцёнкам узялі, Ў сваю пячору прыняслі I грамадой усёй убогай Эмануіл[233] імя далі.       Да ўсходу сонца, рана-рана, У Віфліеме на майдане Зышоўся люд і шапаціць, Што пэўна штосьці з людзьмі будзе У Іудзеі. Гамоніць, I моўкне люд.— О людзі! людзі! Хтось з пастухоў бяжыць, крычыць. Прароцтва ўжо Іерэмія, Ісаія збылось, збылось! У нас, у пастыраў, месія Радзіўся ўчора.— Загуло У Віфліеме на майдане: — Месія! Іісус! Асанна[234]! — I люд расходзіўся.                              I ўраз З Ерусаліма пад той час Прыслаў загад цар Ірад люты. I штось нябачана, нячута На свеце сталася тады.       Яшчэ ў пялёнках дзеткі спалі, Купель ім грэлі мацяры, Намарна грэлі! Не купалі Маленькіх дзетачак сваіх! Нажы салдаты спаласкалі Ў дзіцячай праведнай крыві! Дык вось яно што ў свеце сталась! Глядзіце ж вы, о мацяры! Што робяць Ірады-цары!       Марыя нават не хавала Свайго дзіцёнка. Хвала вам Убогім людзям, пастухам, Што прывіталі, захавалі I нам збавіцеля ўпаслі Ад Ірада. Пашкадавалі